Урака (каралева Партугаліі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Урака (каралева Партугаліі)
Remove ads

Урака Кастыльская (ісп.: Urraca de Borgoña, парт.: Urraca de Castela, 1186 або 1187 — 3 лістапада 1220) — каралева Партугаліі.

Хуткія факты Урака, каралева-кансорт Партугаліі[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Урака была пятым дзіцем кастыльскага караля Альфонса Высакароднага і яго жонкі Элеаноры Англійскай. Яе сёстрамі былі каралева Берэнгарыя і Бланка Кастыльская, а братам — Энрыке I.

Дата нараджэння Уракі невядомая, упершыню яна згадваецца ў дароўнай Альфонса бургаскаму манастыру Санта Марыя дэ лас Уэльгас ад 28 мая 1187 г.

Па легендзе, інфанту жадалі выдаць замуж за Людовіка VIII, але Элеаноры Аквітанскай не спадабалася імя прынцэсы (Урака па-іспанску — «сарока»), і ў 1206 г. дзяўчына выйшла за партугальскага прынца Афонсу, які ўступіў на прастол у 1212 годзе. Кіравала сеньярыямі Торэш-Ведраш, Обідуш і Лафайнш.

Памерла ў 1220 г. у Каімбры, пахавана ў манастыры Алкабаса.

Remove ads

Дзеці

  • Саншу II (12071248) — кароль Партугаліі.
  • Афонсу III (12101279) — кароль Партугаліі.
  • Леанор (12111231) — замужам за Вальдэмарам, прынцам Дацкім.
  • Фернанда (12171246) — сеньёр Серпы.
  • Вісентэ (1219) — памёр нованароджаным.

Зноскі

  1. varios autores Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q41705771'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q2720582'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q2818964'></a>
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads