Перпіньян
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Перпіньян (фр.: Perpignan, катал.: Perpinyà) — горад у Францыі, на рацэ Тэт, адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Усходнія Пірэнеі. Гістарычна з’яўляўся галоўным горадам правінцыі Русільён. Размешчаны за 13 км ад берага Міжземнага мора і за 31 км на поўнач ад франка-іспанскай мяжы. Насельніцтва 116 700 чал. (2004).
Remove ads
Гісторыя
Размешчаны на ўрадлівай раўніне горад з даўніх часоў лічыўся цэнтрам мясцовага вінаробства. Горад упершыню быў згаданы ў 927 годзе. Графы русільёнскія абралі яго сваёй рэзідэнцыяй і кіравалі Перпіньянам да 1172 года, пасля чаго яго атрымалі ў спадчыну графы барселонскія. Пры ажыццёўленым Хаймэ I падзеле каталонскіх зямель Перпіньян разам з Балеарскімі астравамі дастаўся малодшаму, Хаймэ II, і ў 1276—1344 гадах горад служыў сталіцай гэтага гаспадара і двух яго нашчадкаў.
У XVII стагоддзі, калі Францыя сутыкнулася з Іспаніяй у спрэчцы за ўладанне Русільёнам, Перпіньян быў ператвораны ў крэпасць. Паводле Пірэнейскага міру 1659 годзе горад быў пакінуты за Людовікам XIV. У XIX стагоддзі струхлелыя гарадскія сцены былі знесены за непатрэбнасцю. У 1936 годзе ў Перпіньян хлынулі ўцекачы з Іспаніі, дзе бушавала грамадзянская вайна. Пасля 1960 года тут сяліліся французы з паўночнаафрыканскіх калоній[7].
Remove ads
Насельніцтва
Славутасці

Візітнай карткай Перпіньяна лічыцца маленечкі форт Le Castillet, пабудаваны ў 1368 годзе і цяпер адкрыты для турыстаў у якасці музея. За бастыёнамі знакамітай Перпіньянскай цытадэлі часоў «старога рэжыму» хаваецца адноўлены ў апошні час палац сярэднявечных каралёў Маёркі. Сабор св. Іаана, закладзены ў 1324 годзе каралём Санча, будаваўся галоўным чынам у XV і XVI стагоддзях. Старадаўні марскі трыбунал (Loge de Mer) з часам быў перабудаваны ў тэатр.
З мастацкіх помнікаў увагу турыстаў прыцягвае Перпіньянскі вакзал, дэкараваны самім Сальвадорам Далі, які выпрабаваў у ім «прыступ касмаганічнага экстазу». У музеі Рыго выстаўлены палотны як самога гэтага мастака, так і майстроў каталанскага прымітыву.
- Умацаванні Перпіньяна XVII—XVIII стагоддзяў.
- Эль-Кастэлет.
Гарады-пабрацімы
Барселона, Іспанія (1994)[16]
Гановер, Германія (12 чэрвеня 1960)[17]
Жырона, Іспанія[18]
Каталонія, Іспанія[19]
Ланкастэр, Вялікабрытанія[20]
Ланкастэр, Вялікабрытанія (1962)[21]
Льейда, Іспанія[22]
Лэйк-Чарлз[d], ЗША (6 верасня 1991)[23]
Маалот-Таршыха, Ізраіль (6 ліпеня 1998)[24]
Мастаганем, Алжыр (7 кастрычніка 2011)[25]
Махамедыя[d], Марока
Сарасота, ЗША (6 верасня 1995)[26]
Тавіра[d], Партугалія (7 ліпеня 2001)[27]
Тыр, Ліван (15 лістапада 1997)
Фігерас, Іспанія[28]
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads