Спіс кіраўнікоў Леона

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia

Спіс кіраўнікоў Леона
Remove ads

Сярэднявечнае Каралеўства Леон (ісп.: Reino de León), якое размяшчалася ў паўночна-заходняй частцы Пірэнейскага паўвострава, было ўтворана ў 910 годзе пасля падзелу каралеўства Астурыя паміж сынамі караля Альфонса III. Старэйшы з іх, Гарсія, атрымаў Леон, другі сын Ардонья — Галісію, а малодшы Фруэла — Астурыю. У 914 годзе да Леона была далучана Галісія, а ў 924 годзе землі Леона, Галісіі і Астурыі зліліся ў каралеўства Леон, сталіцай якога стаў аднайменны горад.

Thumb
Каралеўства Леон у 1030 годзе

У 923 годзе Кастылія, якая ўваходзіла ў склад Леона, атрымала статус графства, а ў 1035 годзе стала самастойным каралеўствам. У 1037—1065 і 1072—1157 гадах Леон і Кастылія ўваходзілі ў Леона-Кастыльскае каралеўства; канчатковае іх аб'яднанне адбылося ў 1230 годзе.

З другой паловы X стагоддзя да пачатку XI стагоддзя Каралеўства Леон, якое займала землі да ракі Дуэра, падвяргалася з поўдня набегам мусульман Кордаўскага халіфата.

У выніку рэканкісты да апошняй чвэрці XI стагоддзя да Леона былі далучаны тэрыторыі да ракі Таха.

У 1095 годзе партугальскія землі, якія ўваходзілі ў склад каралеўства, былі вылучаны ў графства, а ў XII стагоддзі Партугалія здабыла незалежнасць.

У 1516 годзе Леон разам з Кастыліяй увайшоў у склад Іспанскага каралеўства. Тытул караля Леона ўваходзіў у тытулатуру каралёў Іспаніі да 1707 года, калі канчаткова знік.

Больш інфармацыі Партрэт, Імя ...
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads