Фердынанд I (кароль Румыніі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фердынанд I (кароль Румыніі)
Remove ads

Фердынанд I (рум.: Ferdinand I, поўнае імя Фердынанд Віктар Мейнард Альберт, 24 жніўня 1865 — 20 ліпеня 1927) — кароль Румыніі з дынастыі Гогенцолернаў-Зігмарынгенаў з 10 кастрычніка 1914 да сваёй смерці.

Хуткія факты Кароль Румыніі, Папярэднік ...
Remove ads

Біяграфія

Сын Леапольда Гогенцолерн-Зігмарынген і Антоніі Партугальскай. Пляменнік Караля I, апынуўся на прастоле з прычыны адмовы ад правоў бацькі (1880) і старэйшага брата Вільгельма (1888) стаць спадчынікамі. Пры гэтым, кіруючы праваслаўнай краінай, Фердынанд застаўся каталіком, з той умовай, што яго дзеці будуць выхоўвацца ў праваслаўнай веры.

У 1893 годзе ажаніўся з Марыяй, герцагіняй Эдынбургскай (18751938). Для сям’і спадчынніка прастола Караль I загадаў пабудаваць побач з каралеўскай рэзідэнцыяй замак Пелішор.

Thumb
Паштовы блок. Румынія, 1993. Кароль Фердынанд I

Кіраванне Фердынанда пачалося неўзабаве пасля таго, як разгарэлася Першая сусветная вайна; у адрозненне ад дзядзькі, прыхільніка Германіі, ён прытрымліваўся нейтральных пазіцый, а ў 1916 пасля доўгіх перамоў Румынія ўступіла ў вайну на баку Антанты, што было ўспрынята Вільгельмам II як здрада дому Гогенцолернаў. Неўзабаве яна была разгромлена, і аўстра-германскія войскі занялі Бухарэст; Фердынанд быў вымушаны на некаторы час эміграваць.

Пасля вайны румынская дзяржава атрымала шырокія тэрытарыяльныя прырашчэнні (гл. Вялікая Румынія); у яе склад былі ўключаны Трансільванія і Букавіна, якія ўваходзілі ў Аўстра-Венгрыю, а таксама Бесарабія (апошняе не было прызнана СССР), якая належала Расійскай імперыі. У кастрычніку 1922 года Фердынанд быў каранаваны ў Алба-Юліі, традыцыйнай рэзідэнцыі трансільванскіх князёў.

Паваенныя гады былі азмрочаны канфліктам з сынам і спадчыннікам, кронпрынцам Каралем, які ўступіў у скандальны шлюб з адной са сваіх палюбоўніц і пакінуў краіну. Пазбавіўшы сына права атрымання ў спадчыну прастола, Фердынанд зрабіў непасрэдным пераемнікам малалетняга ўнука, Міхая I. Аднак праз тры гады пасля смерці Фердынанда Караль вярнуўся з-за мяжы, зрынуў сына і стаў валадарыць як Караль II.

Remove ads

Сям’я

Дзеці Фердынанда і Марыі:

• Караль (18931953), будучы кароль Румыніі Караль II
• Елізавета (18941956), у 1921 выйшла замуж за караля Грэцыі Георга II.
• Марыя (19001961), у 1922 выйшла замуж за караля Югаславіі Аляксандра I,
• Мікалай (19031978), у 1931 жаніўся з Жаннай Дзімітрэску-Тахані
• Ілеана (19091991), у 1931 выйшла замуж за эрцгерцага Антона Габсбург-Тасканскага, у другім шлюбе з Эцьенам Ісарэску
• Мірча (19131916).
Remove ads

Зноскі

1. Ferdinand I // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Ferdinand (Ferdinand I.) // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Deutsche Nationalbibliothek Record #119346397 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.

4. Lundy D. R. Ferdinand Viktor Albert Meinrad von Hohenzollern-Sigmaringen, King of Romania // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.

5. Deutsche Nationalbibliothek Record #119346397 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

6. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads