Франц Верфель
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Франц Ве́рфель (ням.: Franz Werfel, 10 верасня 1890, Прага, Аўстра-Венгрыя — 26 жніўня 1945, Беверлі-Хілз, ЗША) — аўстрыйскі паэт, раманіст і драматург.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў заможнай яўрэйскай сям'і.
У ліцэі пазнаёміўся з Францам Кафкай і Максам Бродам.
У 1911—1912 адбываў вайсковую павіннасць. Адзін з заснавальнікаў венскага экспрэсіянізму, пазнаёміўся з Карлам Краусам і Рыльке. Напярэдадні Першай сусветнай вайны арганізаваў таварыства пацыфістаў разам з Марцінам Буберам і Максам Шэлерам.
У 1915—1917 ваяваў у шэрагах аўстрыйскай арміі на рускім фронце.
У 1929 ажаніўся з Альмай Малер, вельмі вядомай асобы ў культурных кругах Аўстрыі таго часу. У 1938 годзе, пасля аншлюса, перабраўся ў Францыю (Санары-сюр-Мер), затым, у 1940, з жонкай, Генрыхам Манам, яго жонкай і сынам Томаса Мана — з Францыі праз Пірэнеі ў Іспанію і Партугалію, а адтуль — у ЗША.
У 1941 годзе атрымаў амерыканскае грамадзянства.
Remove ads
Творы

Раманы
- Nicht der Mörder, der Ermordete ist schuldig/ Не забойца, а забіты вінаваты (1920)
- Verdi/ Вердзі (1924)
- Paulus unter den Juden/ Павел сярод іўдзеяў (1926)
- Der Abituriententag. Die Geschichte einer Jugendschuld/ Аднакашнікі (1928)
- Barbara oder die Frömmigkeit/ Барбара, ці Набожнасць (1929)
- Die Vierzieg Tage des Musa Dagh/ Сорак дзён Муса-Дага (1933)
- Das Lied von Bernadett/ Песня Бернадэце (1941)
- Der Stern der Ungeborenen/ Зорка ненароджаных (1946)
Драмы
Вершы
Remove ads
Зборныя выданні

Прызнанне
- Лаўрэат прэмій Франца Грыльпарцэра (1926), Дзяржаўнай прэміі Чэхаславакіі (1927), прэміі Шылера (1930).
Зноскі
- Franz Werfel // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Franz Werfel // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Верфель Франц // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Národní autority České republiky Праверана 23 лістапада 2019.
- Верфель Франц // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- Catalog of the German National Library Праверана 14 жніўня 2025.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads