Фрыдрых III Гогенцолерн

імператар Германіі і кароль Прусіі (1888) From Wikipedia, the free encyclopedia

Фрыдрых III Гогенцолерн
Remove ads

Фрыдрых III (Фрыдрых Вільгельм Мікалай Карл, ням.: Friedrich III., Friedrich Wilhelm Nikolaus Karl von Preußen; 18 кастрычніка 1831, Патсдам, Прусія — 15 чэрвеня 1888, Патсдам, Германская імперыя) — імператар (кайзер) Германіі і кароль Прусіі з 9 сакавіка 1888 года, прускі генерал-фельдмаршал (28 кастрычніка 1870), рускі генерал-фельдмаршал (1872). Кронпрынц Фрыдрых быў адным з самых шматабяцальных спадчыннікаў прастола Еўропы, але валадарыў усяго 99 дзён, памёршы ад пакутлівай хваробы.

Хуткія факты 8-ы кароль Прусіі, Папярэднік ...
Remove ads

Біяграфія

Сын прынца Вільгельма Прускага (будучага караля і імператара Вільгельма I) і Аўгусты Веймарскай, пляменнік Фрыдрыха Вільгельма IV.

Кронпрынц

Thumb
Кронпрынц Фрыдрых і фельдмаршал Мольтке Старэйшы на поле бою падчас Франка-прускай вайны

У 1861 годзе, пасля ўзыходжання бацькі на прастол, стаў кронпрынцам Прусіі і ў гэтай якасці камандаваў войскамі сваёй краіны ў Пруска-аўстрыйскай вайне 1866 года і Франка-прускай вайне. Меў палкаводчы талент, адыграў ключавую ролю ў перамозе над аўстрыйцамі пад Садовай. Карыстаўся вялікай папулярнасцю ў арміі і народзе як «Наш Фрыц» (ням.: Unser Fritz). Пасля перамогі ў Франка-прускай вайне (1871) Фрыдрых, які стаў ужо спадчыннікам прастола новай Германскай імперыі, атрымала жазло рускага генерал-фельдмаршала.

З-за ліберальных поглядаў канфліктаваў з канцлерам Бісмаркам. Быў праціўнікам узмацнення канфрантацыі ў Еўропе, падтрымліваў унутрыгерманскую інтэграцыю. Аднак Бісмарк утрымліваў яго ад якога-небудзь рэальнага ўплыву на палітыку.

Валадаранне

Калі памёр Вільгельм I (9 сакавіка 1888 года), Фрыдрых, які ўзышоў на прастол, быў ужо смяротна хворы на рак гартані. Раней, з-за памылковага дыягназу, пастаўленага яму ў 1887 годзе, была адменена аперацыя, якая магла б спыніць рост пухліны. Амаль год кронпрынц правёў на лячэнні ў Англіі, Ціролі і, нарэшце, у Сан-Рэма, адкуль вярнуўся ў Германію, ужо стаўшы імператарам. За месяц да ўзыходжання на прастол урач Фрыдрых фон Браман зрабіў кронпрынцу трахеастамію, пасля якой ён страціў магчымасць размаўляць і меў зносіны з атачэннем пасродкам пісьма. Яго лячэннем таксама займаўся Эрнст фон Бергман. За 99 дзён валадарання імператар з дзяржаўных спраў паспеў толькі адправіць у адстаўку неэфектыўнага кансерватара, міністра ўнутраных спраў Роберта Віктара фон Путкамера (за шэсць дзён да смерці, 9 чэрвеня). Так 1888 год стаў у Германіі годам трох імператараў.

Адзнакі

Фрыдрых і яго жонка лічыліся парай з ліберальнымі сімпатыямі; спадчыннік абмяркоўваў магчымыя планы палітычных рэформ з цешчай, брытанскай каралевай Вікторыяй. Пасля Вільгельм II аддаваў перавагу спасылацца ў якасці ўзору на дзеда, Вільгельма I (які артымаў пры ім афіцыйны эпітэт «Вільгельм Вялікі»), не згадваючы бацьку. Шмат хто з палітыкаў і гісторыкаў казалі і тады, і асабліва пасля пачатку Першай сусветнай вайны, што калі б Фрыдрых III і ліберальна настроены аўстрыйскі кронпрынц Рудольф, які загінуў праз паўгода пасля яго 30 студзеня 1889 года, пражылі доўга, лёс Еўропы мог бы быць іншым, і палітыка Германіі з Аўстрыяй не прывяла б да Першай сусветнай вайны[7]. Існуе таксама меркаванне, што лібералізм і міралюбнасць Фрыдрыха і маштаб рэформ, якія ён мог бы распачаць, перабольшаны па кантрасце з дзейнасцю Вільгельма II.

Remove ads

Культурная дзейнасць

Кронпрынц быў ініцыятарам стварэння мастацкага музея ў Берліне, адкрытага праз 16 гадоў пасля яго смерці (1904) у яго дзень нараджэння пад назвай «Музей імператара Фрыдрыха». З 1956 года ён завецца Музей Бадэ па імі мастацтвазнаўца Вільгельма фон Бадэ, які кіраваў зборам першай калекцыі для музея.

Сям’я

Thumb
Кронпрынц Фрыдрых з сынам (будучым Вільгельмам II) у шатландскіх касцюмах

У 1858 годзе ажаніўся з прынцэсай Вікторыяй, старэйшай дачкой брытанскай каралевы Вікторыі. Ад гэтага шлюбу нарадзілася восем дзяцей:

• Вільгельм II (18591941), будучы імператар;
• Шарлота (18601919), у шлюбе з Бернхардам III, герцагам Саксен-Мейнінгенскім;
• Генрых (18621929), гросадмірал германскага флоту, у шлюбе з Ірэнай Гесэнскай;
• Жыгімонт (18641866), памёр у дзяцінстве ад менінгіту;
• Вікторыя (18661929), у першым шлюбе з Адольфам Шаўмбург-Ліпэ, у другім з Аляксандрам Зубковым;
• Вальдэмар (18681879), памёр ад дыфтэрыі;
• Сафія (18701932), у шлюбе з каралём Грэцыі Канстанцінам I;
• Маргарыта (18721954), у шлюбе з Фрыдрыхам Карлам Гесэнскім.

Менавіта пасля вяселля Фрыдрыха і Вікторыі ў Еўропе атрымаў шырокую папулярнасць напісаны яшчэ ў 1842 г. вясельны марш Фелікса Мендэльсона.

Зноскі

1. Lundy D. R. Friedrich III, Deutscher Kaiser, König von Preußen // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Frederic III de Prússia // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.

3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118535668 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.

4. Deutsche Nationalbibliothek Record #118535668 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

5. Kindred Britain

6. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
7. Tipton, Frank (2003). A History of Modern Germany Since 1815. London: Continuum International Publishing Group. ISBN 978-0-8264-4910-8, p. 175—176. http://books.google.com/books?id=6jgCcG3fQrMC.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads