Філіп Шаперон

From Wikipedia, the free encyclopedia

Філіп Шаперон
Remove ads

Філіп Шаперон (фр.: Philippe Chaperon, 2 лютага 1823, Парыж — 21 снежня 1906)[4][5] — французскі жывапісец і тэатральны мастак, вядомы сваімі працамі для Парыжскай оперы. Распрацаваў сцэнічнае афармленне для прэм’ер шэрагу опер 19 стагоддзя, у тым ліку «Дон Карлас» і «Аіда» Дж. Вердзі, «Сід» Ж. Маснэ, «Генры VIII» К. Сен-Санса, другой часткі «Траянцы» Г. Берліёза, а таксама для першых пастановак у Францыі опер «Атэла» і «Рыгалета» Дж. Вердзі і «Тангейзер» Р. Вагнера.[6][7]

Хуткія факты Філіп Шаперон, Імя пры нараджэнні ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Парыжы, яго бацька быў супрацоўнікам Caisse d'Épargne  (англ.). Шаперон вучыўся ў імператарскім ліцэі Банапарта, а затым у Школе вытанчаных мастацтваў, дзе вывучаў жывапіс і архітэктуру. Атрымаў Рымскую прэмію і правёў тры гады на віле Медычы. Ён таксама вывучаў архітэктуру ў атэлье Віктора Бальтара  (англ.) і жывапіс у атэлье Леона Рызенера  (англ.), дзе атрымліваў парады ад стрыечнага брата Рызенера Эжэна Дэлакруа.[4][7]

Вывучэнне архітэктуры паўплывала на многія карціны Шаперона. Ён дэбютаваў на Парыжскім салоне ў 1844 годзе з карцінай «Руіны храма ў Індыі» (фр.: Ruines d'un Temple dans l'Inde). Пазней выстаўляў пейзажныя карціны гарадоў і вёсак, інтэр’еры касцёлаў.[8] Аднак сваёй асноўнай славы ён дасягнуў менавіта як сцэнічны мастак. Ён вывучаў рамяство з 1842 года ў П’ера Сісеры  (руск.) і Даменіка Феры, абодва з іх працавалі на галоўныя оперныя і драматычныя тэатры Парыжа.

Шаперон правёў два гады ў Іспаніі з 1847 па 1849 год. Першапачаткова ён паехаў туды, каб працаваць над дэкорам для тэатра ў Барселоне, але па прапанове Сісеры ён падарожнічаў па Іспаніі, малюючы віды вёсак і гарадоў. Іспанскія сюжэты ўвайшлі ў моду ў оперы, і яго карціны пазней паслужылі натхненнем для сцэнічных дэкарацый Шаперона.[9]

У 1851 годзе Шаперон далучыўся да атэлье Сісеры  (руск.), якім на той момант кіраваў зяць Сісеры Агюст Альфрэд Рубэ. Рубэ і Шаперон стварылі ўласнае атэлье «Rubé et Chaperon» у 1864 годзе і на працягу наступных 30 гадоў распрацавалі мноства дэкарацый, а таксама дэкор інтэр’еру для тэатраў па ўсёй Францыі і ў Бельгіі. У 1875 годзе яны стварылі заслону трамплёй для нядаўна пабудаванага палаца Гарнье, а таксама карціну на купале над галоўнай глядзельнай залай Ла-Монэ  (руск.). Шаперон таксама стварыў заслону трамплёй для тэатра Эдэн  (англ.), які адкрыўся ў 1883 годзе. Акрамя сваёй тэатральнай працы з Рубэ, Шаперон ствараў дэкаратыўныя карціны і дызайн інтэр’еру для цэркваў, грамадскіх будынкаў і прыватных асабнякоў, такіх як гатэль Goüin  (англ.).[10][11][12]

У 1895 годзе Рубэ пакінуў атэлье, каб стварыць новае партнёрства са сваім унукам Марселем Муасанам, які працаваў у «Rubé et Chaperon». Але Шаперон працягваў працаваць у атэлье, да якога далучыўся яго сын Эміль, і разам яны распрацоўвалі праекты для многіх оперных і тэатральных пастановак у Парыжы, сярод іх — оперы «Фаварытка», «Гугеноты», «Фрэдэгонда (опера)  (англ.)», «Гамлет» і «Месідор  (англ.)». Яны таксама выраблялі экспанаты для Сусветнай экспазіцыі ў 1900 годзе і дэкор інтэр’еру для шматлікіх правінцыйных тэатраў, а таксама муніцыпальнага казіно  (фр.) ў Біярыцы, якое адкрылася ў 1901 годзе.[10]

Шаперон сышоў на пенсію ў Ланьі-сюр-Марн  (англ.) у прыгарадзе Парыжа ў 1905 годзе. Там ён і памёр у 1906 годзе ва ўзросце 83 гадоў. Пасля яго смерці мастак і палітык Эцьен Дзюжардэн-Бамец  (фр.) замовіў бюст Шаперона ў Шарля-Анры Пурке  (англ.), які быў пазней усталяваны ў палацы Гарнье.[4]

Пасля смерці бацькі Эміль Шаперон працягваў працаваць дызайнерам, а пазней стварыў мастацкую галерэю на вуліцы Фабур Сен-Анарэ. Ён з’ехаў з Парыжа ў Сен-Мор у 1932 годзе і памёр у Канфалене ў 1946 годзе. У Філіпа Шаперона было яшчэ два сыны: Эжэн Шаперон  (ісп.) (1857—1938), мастак і ілюстратар, які спецыялізаваўся на ваенных тэмах, і пісьменнік Філіп Агюст Тэафіл Шаперон (1853 — каля 1938).[4][13]

Remove ads

Галерэя

Дэкарацыі

Карціны

Remove ads

Зноскі

1. birth certificate — С. 46. Праверана 20 чэрвеня 2025.

2. Philippe Marie Émile Chaperon // Chaperon, Philippe Marie Émile // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2017. — ISBN 978-0-19-977378-7doi:10.1093/BENZ/9780199773787.ARTICLE.B00035620 Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.

4. Wild, Nicole (1993). «Décorateurs et Costumiers: Chaperon, Philippe-Marie». Décors et costumes du XIXe siècle, Vol. 2, pp. 279—346. Éditions de la Bibliothèque nationale de France. Online version retrieved 4 February 2019.
5. Bibliothèque nationale de France. Notice de personne: Chaperon, Philippe (1823—1906). Retrieved 4 February 2019.
6. Lacombe, Hervé (2001). The Keys to French Opera in the Nineteenth Century, p. 57. University of California Press. ISBN 0520217195
7. Beudert, Peter (2006) «Stage Painters at the Paris Opéra in the Nineteenth Century». Music in Art, Vol. 31, No. 1/2, pp. 63-72. Retrieved 4 February 2019.
8. Lanoë-Villène, Georges (1905). Histoire de l'école française de paysage depuis Chintreuil jusqu'à 1900, p. 382. Société nantaise d'éditions
9. s.n.. «Philippe Chaperon (1823—1906)». Galerie La nouvelle Athènes. Retrieved 4 February 2019.
10. Carnoy, Henry (ed.) (1903—1909) «Chaperon, Phillipe». Dictionnaire biographique international des écrivains, pp. 44-46. Published in facsimile by Georg Olms Verlag, 1987. ISBN 3487410583
11. s.n. (2019). Dessins d’Architecture, pp. 12-13. Librairie Raphaël Thomas. Retrieved 7 February 2019.
12. s.n. (2017). Architecture Dessins et Documents, p. 43. Librairie Raphaël Thomas. Retrieved 7 February 2019.
13. s.n.. «Philippe Chaperon» Архівавана 30 кастрычніка 2021.. Encyclopédie de l’art lyrique français. Association l’Art Lyrique Français. Retrieved 4 February 2019.
14. Пастаноўка так і не была рэалізавана, бо тэатр быў знішчаны пажарам 25 мая 1887 года.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads