Фіялка Селькірка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фіялка Селькірка
Remove ads

Фіялка Селькірка[1] (Vīola selkīrkii) — від травяністых раслін роду Фіялка (Viola) сямейства Фіялкавыя (Violaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Шматгадовая бессцябловая травяністая расліна вышынёй 8-20 см. Карэнішча тонкае, даўжынёй 3-4 см, не галінаванае, светлае.

Прыкаранёвае лісце шматлікае, з хвосцікам даўжынёй 1,5-11 см, круглява-яйкападобнай або яйкападобнай формы, сабранае ў разетку. Прылісткі ланцэтныя. Кветкі даўжынёй 1,2-2,2 см, бледна-фіялетавага колеру, размешчаныя на слабаапушаных кветаножках. Цвіце ў красавіку — пачатку мая, плады спеюць у чэрвені. Плод — яйкападобная тупая каробачка даўжынёй каля 7 мм[2][3].

Насяляе ў сырых хвойных і змешаных лясах, у забалочаных ялова-хваёвых і ялова-бярозавых супольнасцях[2].

Лік храмасом 2n=24[3].

Від апісаны з Паўночнай Амерыкі[3].

Remove ads

Класіфікацыя

Таксанамія

  яшчэ 34 сямействы
(па Сістэме APG III)
  яшчэ каля 200 відаў
       
  парадак Вербакветныя     род Фіялка    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Фіялкавыя     від Viola selkirkii
           
  яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін
(па Сістэме APG III)
  яшчэ каля 15 родаў  
     

Сінаніміка

Паводле The Plant List у сінаніміку віду ўваходзяць:[4]

  • Viola carnosula W. Becker
  • Viola crassicornis W. Becker& Hult.
  • Viola selkirkii var. albiflora Nakai
  • Viola selkirkii var. angustistipulata W. Becker
  • Viola selkirkii var. brevicalcarata W. Becker
  • Viola selkirkii var. subbarbata W. Becker
  • Viola selkirkii var. variegata Nakai
  • Viola umbrosa Fr.
Remove ads

Арэал

У Расіі сустракаецца ў Сібіры; на Далёкім Усходзе і Каўказе, на поўначы еўрапейскай часткі. За мяжой расце ў Скандынавіі, Усходняй Азіі і Паўночнай Амерыцы[2].

Ахоўны статус

Від занесены ў шэраг Чырвоных кніг суб’ектаў Расійскай Федэрацыі. Сустракаецца на тэрыторыях шэрагу асабліва ахоўных прыродных тэрыторый Расіі[5].

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads