Феафіл Іванавіч Анісовіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Феафіл Іванавіч Анісовіч (12 (25) чэрвеня 1911, Араны, Віленская губерня — 29 жніўня 1988) — беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, афарміцель.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1911 годзе на станцыі Араны. Скончыў у 1934 годзе Віцебскі мастацкі тэхнікум. Удзельнік мастацкіх выставак з 1944 года[1].
Працаваў у галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, мастацкага афармлення інтэр’ераў. Быў у 1944 годзе арганізатарам і галоўным мастаком лабараторыі мастацкіх промыслаў Белпрамсавета, у 1945—1951 гадах афармляў выстаўкі мастацкіх промыслаў, у 1951—1975 гадах займаўся вытворчай эстэтыкай[1].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1965 года[1].
Памёр у 1988 годзе[1].
Remove ads
Творчасць
Асноўныя творы святочныя абрусы-габелены, роспісы тканін, сувенірныя вырабы па пераборнаму ткацтву, цацкі. Адзін са складальнікаў альбома «Беларускі народны арнамент»[1].
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Беларускім музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны[1].
Сям'я
Верагодна, быў у шлюбе з мастачкай Адэляй Анісовіч (1911—1991).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads