Ханаанскія мовы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ханаанскія мовы (таксама ханаанейскія) — падсям’я семіцкіх моў, на якіх размаўлялі народы старажытнага Ханаана — яўрэі, фінікійцы, амарэі, маавіцяне, эдумейцы і карфагеняне. Усе гэтыя мовы перасталі быць гутарковымі ў пачатку нашай эры (калі вымерла пунічная — невядома). Старажытнаяўрэйская мова бесперапынна заставалася літаратурнай і літургічнай мовай сярод яўрэяў і самарыцян.
Remove ads
Класіфікацыя
Дзве галоўныя галіны гэтай падсям’і — іўрыт і фінікійская мова. Ханаанскія мовы, нароўні з арамейскімі і ўгарыцкай, утвараюць паўночнасеміцкую падгрупу.
Адметныя рысы
Тыпалагічныя рысы ханаанейскіх моў у параўнанні з арамейскай:
- прэфікс h- выкарыстоўваецца як артыкль (у арамейскай — постфікс -a). Хутчэй за ўсё, гэта ханаанскае новаўвядзенне.
- Займеннік першай асобы ʼnk (אנכ anok(i), у арамейскай — ʼnʼ/ʼny) — што збліжае іх з акадскай, старажытнаегіпецкай і берберскай.
- Зрух галосных ā > ō (ханаанскі зрух).
- Інвертаванае ўжыванне часавага саюза wa, якое праяўляецца ў тым, што, калі wa стаіць перад дзеясловам у пачатку сказа, ён надае форме мінулага часу («перфектнай») дзеяслова значэнне будучага часу, і наадварот, у форме будучага часу («імперфектнай») дзеяслова — значэнне мінулага часу[1].
Remove ads
Ханаанскія тэксты
Галоўныя крыніцы вывучэння ханаанскіх моў — гэта Танах і старажытныя надпісы:
- Маавіцкая: Стэла Меша, Надпіс з Эль-Керак
- Старажытнаяўрэйская мова: Каляндар з Гезера, Хірбет Кеяфа
- Фінікійская мова: Саркафаг цара Ахірама, надпіс на саркафагу Эшмуназара II, біблскі надпіс[2].
- Пунічная мова: у п’есе Плаўта «Пуніец» (Poenulus) у пачатку пятага акту.
Надпіс Дэір Ала напісаны на арамейскай з паўднёваханаанскімі асаблівасцямі, і класіфікуецца Хецранам (Hetzron) як ханаанская.
Гл. таксама
- Заходнесеміцкія мовы
- Угарыцкія мовы
Зноскі
- ХАНААНЕЙСКИЕ ЯЗЫКИ . Энциклопедия Кругосвет Универсальная научно-популярная онлайн-э. Праверана 29 ліпеня 2015.
- George Athas. The Tel Dan Inscription: A Reappraisal and a New Introduction (англ.). Праверана 29 ліпеня 2015.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads