Харытон Сцяпанавіч Гарагляд

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Харытон Сцяпанавіч Гарагляд (11 кастрычніка 1898, Стахава, сучасны Столінскі раён, Брэсцкая вобласць — 23 мая 1985) — беларускі вучоны ў галіне агульнай і санітарнай ветэрынарнай медыцыны, спецыяліст па гігіене прадуктаў жывёлагадоўлі[2]. Акадэмік АН БССР (1950), Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1957), заслужаны дзеяч навукі БССР (1949), доктар ветэрынарных навук (1939), прафесар (1939). Удзельнік грамадзянскай вайны[2].

Хуткія факты Харытон Сцяпанавіч Гарагляд, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 1925 годзе скончыў Кіеўскі ветэрынарна-заатэхнічны інстытут[2]. З 1934 па 1960 год узначальваў кафедру ветэрынарна-санітарнай экспертызы Віцебскага ветэрынарнага інстытута (у 1941—1944 гг. ў Траецкім ветэрынарным інстытуце, Чалябінская вобласць)[2]. Адначасова ў 1950—1954 гг. — дырэктар НДІ жывёлагадоўлі АН БССР[2]. З 1956 года загадчык аддзела, намеснік дырэктара, з 1971 (1970[3]) навуковы кансультант Беларускага НДІ эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага.

Узнагароджаны Залатым медалём імя М. І. Вавілава.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Х. С. Гарагляд распрацаваў метад ветэрынарна-санітарнай экспертызы і ацэнкі рыбапрадуктаў, тлушчаў і прадуктаў расліннага паходжання[2]. Распрацаваў апарат для абеззаражвання мяса пры прамысловай перапрацоўцы. Прапанаваў метады вызначэння жоўцевых пігментаў у мясе і альдэгідаў у тлушчах[2]. Даследаваў эпізааталогію і дыягносціку трыхінелёзу, распрацаваў метад гетэрагеннага донарства ў жывёлагадоўлі[2].

Бібліяграфія

Сярод апублікаваных прац:

  • Болезни и вредители рыб. — М., 1955
  • Трихинеллёз сельскохозяйственных животных и его профилактика. — Мн., 1959
  • Ветеринарно-санитарная экспертиза с основам технологии продуктов животноводства. — М., 1960 (совм. с В. П. Коряжновым, Я. П. Шлипаковым)
  • Ветеринарно-санитарные исследования продуктов животноводства и растениеводства. — Мн., 1962
  • Болезни диких животных. — Мн., 1971
  • Ветеринарно-санитарная эксспертиза с основами технологии переработки продуктов животноводства. — Л., 1974 (в соавт.)

і інш.

Remove ads

Зноскі

  1. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>
  2. Горегляд Харитон Степанович // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 162. — 737 с.
  3. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads