Гільдэсгайм
горад у Германіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гільдэсгайм[1] (ням.: Hildesheim) — горад у Германіі, цэнтр аднайменнага раёна Гільдэсгайм зямлі Ніжняя Саксонія. Размешчаны за 25 км на паўднёвы ўсход ад Гановера. Насельніцтва — каля 100 тыс. жыхароў. Вядомы з IX стагоддзя.
Remove ads
Гісторыя
У пачатку IX стагоддзя, у 815 годзе, было заснавана мясцовае епіскапства. На працягу некалькіх стагоддзяў Гільдэсгаймам кіравала духавенства, перш чым была пабудавана ратуша і грамадзяне атрымалі некаторы ўплыў на кіраванне.
Пасля Напалеонаўскіх войнаў Гільдэсгайм увайшоў у склад Ганзы, часткі Каралеўства Гановера, але быў захоплены Каралеўствам Прусіі, пасля Аўстра-прускай вайны, і зроблены абласным горадам Гановера.
Гільдэсгайм быў моцна пашкоджаны падчас Другой сусветнай вайны ў выніку паветраных налётаў у 1945 годзе, асабліва 22 сакавіка 1945 года. Цэнтр горада, які да гэтага захоўваў характар Сярэднявечча, проста спыніў сваё існаванне. Пасля вайны ён перабудоўваўся ў зусім розных стылях. На шчасце, большасць буйных цэркваў, дзве з іх у цяперашні час сусветная спадчына ЮНЕСКА, былі адноўлены неўзабаве пасля вайны.
У 1980 годзе пачалася рэканструкцыя гістарычнага цэнтра. Некаторыя са старых будынкаў вакол галоўнай плошчы былі знесены і заменены копіямі сапраўдных пабудоў.
Remove ads
Насельніцтва
¹ даныя перапісу
Remove ads
Славутасці


- Кафедральны сабор Св. Марыі (ням.: Dom St. Maria), сярэдневяковы каталіцкі сабор, пабудаваны паміж 1010 і 1020 гадамі, у XI, XII і XIV стагоддзях падлягаў рэканструкцыі і пашырэнню, пасля паветраных налётаў у 1945 аднаўляўся з 1950 па 1960 год. З 1985 года ўваходзіць у спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
- Царква Св. Міхаэля (ням.: Michaeliskirche), пабудаваная напачатку другога тысячагоддзя ў раманскім стылі, з 1985 года ўваходзіць у спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
- Саборны музей (ням.: Dom-Museum), у якім знаходзіцца вялікая калекцыя рэлігійнага мастацтва.
- Музей Ромера і Пеліцэуса (ням.: Roemer- und Pelizaeus-Museum), з’яўляецца вынікам аб’яднання Музея Ромера, заснаванага ў 1844 годзе, і Музея Пеліцэуса, заснаванага ў 1911 годзе. У музеі захоўваецца адна з найбольш значных еўрапейскіх калекцый старажытнаегіпецкага і старажытнаперуанскага мастацтва. Калекцыя кітайскага фарфору гэтага музея займае па сваіх памерах другое месца ў Еўропе.
Іншыя славутасці ўключаюць тэатр, аперэту, мюзіклы, драму, балет.
Падзеі
- Джазавы фестываль (ням.: Jazz-Festival), праходзіць на Сёмуху, штогод у маі або чэрвені.
- M’era Luna Festival — найбуйнейшы музычны фестываль Германіі, праводзіцца штогод у другія выходныя дні жніўня.
Культура і адукацыя
- Універсітэт Гільдэсгайма (ням.: Universität Hildesheim), заснаваны ў 1978 годзе. Яго асноўныя факультэты — сацыяльныя і інфармацыйныя навукі. Ва ўніверсітэце зарэгістравана каля 5 тыс. чалавек. Інавацыі ў вобласці міжнароднага менеджменту і сувязі прыцягваюць ва ўніверсітэт замежных студэнтаў.
Эканоміка
Карпарацыі, якія знаходзяцца ў Гільдэсгайме:
- Bosch, вытворца аўтамабільнага і прамысловага абсталявання;
- Blaupunkt, даччыная кампанія ў канцэрне «Robert Bosch Corporation GmbH»;
- The Coca-Cola Company;
- Fairchild;
- Thyssen, аконныя сістэмы;
- Krupp, найбуйнейшы канцэрн па вытворчасці ліставай нержавеючай сталі.
Палітыка
СМІ
Транспарт
Гільдэсгайм мае эфектыўную транспартную інфраструктуру — рэгіянальны цэнтр для чыгункі (Intercity-Express), звязаны з аўтастрадай (Autobahn), мае гавань у Сярэднегерманскім канале.
Гарады-пабрацімы
Галерэя
- Гістарычная карта Гільдэсгайма, 1910
- Ратуша, галоўная плошча, 1895
- Knochenhauer-Amtshaus, 1890-1905
- Mariendom
- St. Andreas
- Kaiserhaus
- Bahnhofsvorplatz
Вядомыя асобы
У горадзе працаваў і памёр беларускі рэлігійны і культурна-грамадскі дзеяч Міхась Маскалік (1903—1965).
- Эберхард Шлотэр, нямецкі мастак
Гл. таксама
- Гільдэсгаймскія аналы
- Гільдэсгаймскі скарб
Зноскі
- Варыянт напісання Гільдэсгайм у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.5., Мн., 1997: Карта Германіі да асноўнага артыкула
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads