Хаім Майсеевіч Ліўшыц
беларускі мастак From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хаім Майсеевіч Ліўшыц (ідыш: חײם ליװשיץ; 10 кастрычніка (23 кастрычніка) 1912, Віцебск, Расійская імперыя — 4 верасня 1994, Чыкага, ЗША) — беларускі савецкі мастак-жывапісец, педагог, член Союза мастакоў (1946—1991), дацэнт кафедры жывапісу БДТМІ (1968—1979). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1991 годзе эмігрыраваў у ЗША.
Remove ads
Біяграфія
Хаім Ліўшыц нарадзіўся 10 (23 кастрычніка) 1912 года ў Віцебску, у мнагадзетнай яўрэйскай сям’і. Бацька яго займаўся крухмала-патачнай прамысловасцю. Дом іх знаходзіўся на вуліцы Малая Пакроўская, дзе праз некалькі дамоў жыў Марк Шагал. Хаім Ліўшыц успамінаў, што да іх часта прыходзіў мастак Віктар Меклер, які паказваў яго дзіцячыя малюнкі Марку Шагалу[1].
Вучоба
Захоплены маляваннем, Хаім Ліўшыц паступіў у 1927 годзе ў Віцебскі мастацкі тэхнікум, дзе вучыўся па 1930 год. Настаўнікамі яго былі Уладзімір Хрусталёў, Міхаіл Эндэ, Фёдар Фогт. Таксама вучыўся ў майстэрні Юдэля Пэна, паслядоўніка Паўла Чысцякова.
У 1930 годзе Х. Ліўшыц прыехаў у Ленінград і пачаў знаёміцца з мастацкім жыццём горада. Ён стаў наведвальнікам студыі Паўла Філонава, заснавальніка школы аналітычнага мастацтва[2].
З 1932 года Ліўшыц прыступіў за заняткаў на аддзяленні жывапісу ЛІЖСА імя І. Я. Рэпіна, дзе займаўся ў А. І. Савінава, І. І. Бродскага, Б. В. Іагансона, С. Абугава, А. Карова, Р. Р. Фрэнца, К. Ф. Юона. Яго аднакурснікамі былі вядомыя ў будучыні мастакі Ю. М. Няпрынцаў, А. І. Лакціёнаў, Т. Ксенафонтаў, П. Сідараў, Д. Альхоўскі.
Remove ads
Творчасць
Вядомы, як аўтар сюжэтна-тэматычных карцін і майстар псіхалагічнага партрэта. Таксама пісаў пейзажы і нацюрморты. Сярод карцін мастака:
- На малочнай ферме, 1938
- Партрэт кампазітара М. М. Чуркіна, 1949
- Апаратны цэх тонкасуконнага камбіната, 1950
- Янка Купала і Кузьма Чорны ў Печышчах ў 1942 годзе, 1963
- Гулянне ў Пільніцы, 1968
- Атрыбуты мастацтва, 1970
- Кухня. Нацюрморт, 1970
У рэспубліканскіх выстаўках удзельнічаў з 1939 г. Персанальныя выстаўкі Х. Ліўшыца адбыліся ў г. Мінску у 1964 і 1975 гадах.
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондзе Беларускага саюза мастакоў, Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы, прыватных зборах у Беларусі і замежжа.
Зноскі
- ФИЛОНОВ художник исследователь учитель — Москва, 2006. — С. 314
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads