Цыклагексанол

хімічнае злучэнне From Wikipedia, the free encyclopedia

Цыклагексанол
Remove ads

Цыклагексанол — аліцыклічны спірт; формула C6H11OH.

Хуткія факты Агульныя, Тэрмічныя ўласцівасці ...

Бясколерныя крышталі са слабым пахам камфары, тэмпература плаўлення 25,15 °C, тэмпература кіпення 161,1 °C, шчыльнасць 0,942 г/см³ (пры тэмпературы 30 °C).

Раствараецца ў вадзе (4—5 % пры 20 °C), змешваецца з большасцю арганічных растваральнікаў, растварае многія алеі, воскі і палімеры. Цыклагексанол утварае ўсе характэрныя для спіртоў вытворныя (алкагаляты, складаныя эфіры і інш.); каталітычнае акісленне яго кіслародам паветра прыводзіць да цыклагексанону, а ў больш жорсткіх умовах — да адыпінавай кіслаты. Цыклагексанол лёгка дэгідратуецца з утварэннем цыклагексану C6H10.

Атрымліваюць цыклагексанол гідраваннем фенолу, акісленнем цыклагексану (у гэтым выпадку звычайна ў сумесі з ціклагексанонам); выкарыстоўваюць як сыравіну ў вытворчасці капралактаму.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads