Цяцюшнік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цяцю́шнік[1][2] (Euphrásia) — род кветкавых раслін сямейства Заразіхавыя (Orobanchaceae). Раней адносіўся да сямейства Залознікавыя (Scrophulariaceae). Налічвае каля 200[2] відаў.
Remove ads
Батанічнае апісанне
Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны, зрэдку паўкусты. Сцябло прамастойнае. Лісце простае, супраціўнае. Кветкі маюць 5 пялёсткаў. Плод — сухая каробачка.
Распаўсюджанне і экалогія
Расліны распаўсюджаны ва ўмераных і барэальных зонах абодвух паўшар’яў Зямлі. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца 7[2] відаў. Расліны з’яўляюцца паўпаразітамі — з дапамогай прысосак (гаўсторыяў) бяруць ваду і мінеральныя рэчывы з каранёў іншых раслін (пераважна злакаў і асок). Некаторыя віды цяцюшніка — пустазелле.
Выкарыстанне
Лекавыя, меданосныя расліны[2].
Некаторыя віды
- Euphrasia bicknellii — Цяцюшнік Бікнэла
- Euphrasia brevipila — Цяцюшнік кароткаваласісты
- Euphrasia coerulea — Цяцюшнік блакітны
- Euphrasia curta — Цяцюшнік кароткі
- Euphrasia fennica — Цяцюшнік фінскі
- Euphrasia officinalis — Цяцюшнік лекавы
- Euphrasia stricta — Цяцюшнік прамастойны
- Euphrasia reuteri — Цяцюшнік Рэйтэра
- Euphrasia rostkoviana — Цяцюшнік Растковіуса
- Euphrasia stricta — Цяцюшнік прамастаячы, ці Кашачы сардэчнік, ці Зязюлька, ці Пельнік, ці Чабрэц, ці Шчыр
- Euphrasia tatarica — Цяцюшнік татарскі
- Euphrasia taurica — Цяцюшнік крымскі
Remove ads
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 52. — 160 с. — 2 350 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads