Цяцюшнік прамастаячы
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цяцю́шнік прамастаячы[1] (Euphrasia stricta) — від кветкавых раслін роду Цяцюшнік (Euphrasia) сямейства Заразіхавыя (Orobanchaceae).
Remove ads
Назвы
Цяцюшнік прамастойны[2], цяцюшнік прамы, кашэчы сардэчнік[2], зязюлька[2], шчыр[2], пельнік, чабрэц[3], кашачы сядзечнік[4][5][6].
Батанічнае апісанне
Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 5—50[2] см. Сцябло прамое, апушанае, чырвона-бурага колеру. Лісце супраціўнае, простае, суцэльнае, шырокаяйцападобнай формы, з зубчастым краем, апушанае. Кветкі белага колеру з ліловым або ружовым адценнем. Пялёсткаў 5. Тычынак 4. Плод — каробачка.
Распаўсюджанне і экалогія
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, Азіі і Паўночнай Амерыкі. Святлолюбівая расліна-паразіт[7]. Мезафіт[7]. Расце на горных лугах, узлесках і палянах, камяністых і засмечаных мясцінах, па берагах вадаёмаў, на аблогах, пустках, пашах і агародах, каля жылля і дарог. Цвіце ў чэрвені—верасні[2].
Ахоўваецца на тэрыторыі Луганскай вобласці[7][8] Украіны і шэрагу рэгіёнаў Расіі[7].
Выкарыстанне
Лекавая расліна. Настой травы выкарыстоўваецца ў якасці вяжучага, процізапаленчага і гіпатэнзіўнага сродку[2].
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 52. — 160 с. — 2 350 экз.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Анненков Н. Ботанический словарь. — Спб, 1878.
- Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. — Витебск, 1888.
- Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
- Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- Очанка прямая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads