Чальчак вербалісты
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чальча́к вербалісты[1][2], плакун-трава[1] (Lythrum salicaria) — від кветкавых раслін роду Чальчак (Lythrum) сямейства Плакуновыя (Lythraceae).
Remove ads
Назвы
Чальчак вербалісты, плакун-трава, слёзнік, гарлёўнік, ракавыя шышкі, ляўконія палявая[1], чальчак[3][4], крапіўніца, слёзнік[5][6], баравы бобік, вербяніца, кабыляк, кабылля мятка, тройнік[7], цвярдзянка[8].
Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 50—150 см. Сцябло прамое, рабрыстае, разам з лісцем апушанае цвёрдымі валаскамі. Лісце простае, суцэльнае, ланцэтнае, амаль сэрцападобнае каля асновы, з завостранай верхавінкай і гладкім краем, сядзячае. Ніжняе лісце супраціўнае або па 3—4 у кальчаках, верхняе — супраціўнае. Кветкі малінавага колеру з адценнямі, у коласападобнай мяцёлцы. Чашачка пурпуровая з зялёнымі зубцамі. Пялёсткаў 5, зрэдку 6. Плод — каробачка.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Расліна распаўсюджана ў Еўропе, Азіі, Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Марока, Туніс)[9]. Натуралізавалася на тэрыторыі Аўстраліі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, Паўднёвай Афрыкі[9].
Святлолюбівая, ценевынослівая расліна[10]. Мезафіт, гірафіт, мезатроф[10]. Расце на вільготных і забалочаных лугах, балотах, па берагах вадаёмаў, на ўзлесках і палянах вільготных і забалочаных лясоў, вільготных мясцінах у парках, садах і абапал дарог, у прыбярэжных і пойменных хмызняках. Цвіце ў ліпені—жніўні.
Гаспадарчае значэнне
Лекавая, дэкаратыўная, меданосная, фарбавальная расліна.
Сінонімы
Паводле сайта The Plant List:
- Chabraea vulgaris Bubani
- Lythrum anceps (Koehne) Makino
- Lythrum argyi H. Lév.
- Lythrum intermediumLedeb. ex Colla
- Lythrum salicaria var. anceps Koehne
- Lythrum salicaria var. glabrum Ledeb.
- Lythrum salicaria subsp. intermedium Hara
- Lythrum salicaria var. intermedium (Ledeb. ex Colla) Koehne
- Lythrum salicaria var. mairei H. Lév.
- Lythrum salicaria var. salicaria
- Lythrum salicaria var. tomentosum (Mill.) DC.
- Lythrum tomentosum Mill.
Remove ads
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 79. — 160 с. — 2 350 экз.
- Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
- Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
- Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- Дербенник иволистный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads