Чахонь

From Wikipedia, the free encyclopedia

Чахонь
Remove ads

Чахонь (Pelecus cultratus) — рыба сямейства карпавых.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Даўжыня да 50 см, маса 500—600 г, зрэдку да 2 кг. Афарбоўка светла-серабрыстая, спіна цёмна-бурая. Цела прадаўгаватае, сціснутае з бакоў. Бруха пукатае, завостранае. Бакавая лінія зігзагападобная. Галава тупая, рот верхні. Спінны плаўнік кароткі, хваставы выемчаты.

Пашырэнне

Пашырана ў прэсных і саланаватых водах у басейнаў Азоўскага, Аральскага, Балтыйскага, Каспійскага і Чорнага мораў. На Беларусі трапляецца ў р. Дняпро і яго прытоках: Прыпяць, Сож, Бярэзіна, Друць; народныя назвы чахоня, шабля, каза, чэшка, селядзец.

Асаблівасці біялогіі

Паўпрахадныя і жылыя формы. Пелагічная, чародная рыба.

Корміцца беспазваночнымі і дробнай рыбай.

Промысел

Аб'ект промыслу.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads