Чэмпіянат Вялікабрытаніі па снукеры 2010

From Wikipedia, the free encyclopedia

Чэмпіянат Вялікабрытаніі па снукеры 2010
Remove ads

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2010 (англ.: UK Championship 2010, таксама вядомы як 12BET.com UK Championship 2010 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 4 па 12 снежня 2010 года ў міжнародным цэнтры Тэлфарда, у Тэлфардзе, Англія. Турнір стаў 34-м розыгрышам чэмпіянату Вялікабрытаніі, які штогод праходзіць з 1977 году. Прызавы фонд турніру склаў £625,000, з якіх £100,000 атрымаў пераможца.

Хуткія факты Сезон, Тэрміны ...

Пераможцам турніру стаў Джон Хігінс з Шатландыі, які саступаў Уільямсу ў фінальным матчы з лікам 2:7 і 5:9, але здзейсніў выдатны камбэк і выдрапаў паядынак у вырашальнай партыі. На сваім шляху да тытула 35-гадовы шатландзец перайграў Стывена Лі (9:6), сваіх суайчыннікаў Грэма Дота (9:8) і Стывена Магуайра ў чвэрцьфінале (9:7), Марка Алена з Паўночнай Ірландыі ў паўфінальным матчы (9:5) і валійца Марка Уільямса ў фінальным паядынку (10:9). Такім чынам, Хігінс выйграў свой 33-ы прафесійны і 22-і рэйтынгавы тытул, а таксама другое прафесійнае спаборніцтва ў сезоне пасля таго, як у сярэдзіне лістапада вярнуўся ў снукер пасля шасцімесячнай дыскваліфікацыі.

Remove ads

Турнір

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2010 года стаў 34-м розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1977 годзе і з 1984 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Турнір з'яўляецца адным з трох турніраў Трайной снукернай кароны (разам з Мастэрс і чэмпіянатам свету), а таксама самым прэстыжным і самым высокааплатным рэйтынгавым турнірам пасля чэмпіянату свету. З самога заснавання чэмпіянат Вялікабрытаніі праходзіў у такіх гарадах Англіі, як Блэкпул (1977), Прэстан (1978—1997), Борнмут (1998—2000) і Ёрк (2001—2006). З 2007 года першынства стала праходзіць у Тэлфардзе ў Міжнародным цэнтры Тэлфарда

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2010 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся трэцім рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2010/2011.

Remove ads

Рэйтынгавыя ачкі

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2010 меў найвялікшае размеркаванне рэйтынгавых ачкоў сярод усіх спаборніцтваў пасля чэмпіянату свету. Пераможца турніру атрымаў 8000 ачкоў (пераможца чэмпіянату свету атрымліваў 10000 балаў).

Больш інфармацыі Дасягненне, Ачкі ...
  1. Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.
Remove ads

Асноўная сетка

  Першы раўнд
да 9 перамог
Другі раўнд
да 9 перамог
Чвэрцьфіналы
да 9 перамог
Паўфіналы
да 9 перамог
Фінал
да 10 перамог
                                               
1  Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 9  
17  Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс 4  
  1  Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 8  
  12  Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 9  
12  Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 9
35  Сцяг Англіі Том Форд 5  
  12  Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 9  
  25  Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 7  
16  Сцяг Ганконга Марка Фу 9  
22  Сцяг Англіі Бары Хокінс 7  
  16  Сцяг Ганконга Марка Фу 2
  25  Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 9  
7  Сцяг Англіі Роні О’Саліван 6
25  Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 9  
  12  Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 5  
  4  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 9  
6  Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 9  
30  Сцяг Ірландыі Кен Доэрці 6  
  6  Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 9
  9  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 7  
9  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 9
20  Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 6  
  6  Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 7
  4  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 9  
11  Сцяг Шатландыі Грэм Дот 9  
24  Сцяг Англіі Мартын Гоўлд 5  
  11  Сцяг Шатландыі Грэм Дот 8
  4  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 9  
4  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 9
19  Сцяг Англіі Стывен Лі 6  
4  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 10
5  Сцяг Уэльса Марк Уільямс 9
3  Сцяг Англіі Алістэр Картэр 6  
65  Сцяг Англіі Марк Джойс 9  
  65  Сцяг Англіі Марк Джойс 9  
  26  Сцяг Англіі Джад Трамп 7  
14  Сцяг Англіі Джэймі Коўп 6
26  Сцяг Англіі Джад Трамп 9  
  65  Сцяг Англіі Марк Джойс 7  
  5  Сцяг Уэльса Марк Уільямс 9  
10  Сцяг Шатландыі Стывен Хендры 9  
63  Сцяг Англіі Джымі Уайт 8  
  10  Сцяг Шатландыі Стывен Хендры 6
  5  Сцяг Уэльса Марк Уільямс 9  
5  Сцяг Уэльса Марк Уільямс 9
18  Сцяг Англіі Марк Дэвіс 3  
  5  Сцяг Уэльса Марк Уільямс 9
  8  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 8  
8  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 9  
70  Сцяг Паўночнай Ірландыі Патрык Уолес 5  
  8  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 9
  23  Сцяг Уэльса Раян Дэй 8  
15  Сцяг Англіі Марк Кінг 8
23  Сцяг Уэльса Раян Дэй 9  
  8  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 9
  2  Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 7  
13  Сцяг Англіі Пітэр Эбдан 7  
29  Сцяг Англіі Эндру Хігінсан 9  
  29  Сцяг Англіі Эндру Хігінсан 5
  2  Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 9  
2  Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 9
40  Сцяг Англіі Роры Мак-Лаўд 1  
Remove ads

Фінал

Больш інфармацыі Турнір, Стадыя ...
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads