Шанхай Мастэрс 2009 (снукер)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Шанхай Мастэрс 2009 (англ.: Shanghai Masters 2009, таксама вядомы як Roewe Shanghai Masters 2009 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 7 па 13 верасня 2009 года на шанхайскай гранд-сцэне, у Шанхаі, Кітай. Турнір стаў трэцім розыгрышам Шанхай Мастэрс, які праходзіць штогод з 2007 года. Кампанія Roewe у другі раз запар спансіравала Шанхай Мастэрс. Прызавы фонд турніру склаў £300,000 (на £18,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £55,000 атрымаў пераможца (на £3,000 больш, чым у мінулым годзе).

Хуткія факты Сезон, Тэрміны ...
Remove ads

Турнір

Thumb
Раён Сюйхой, Шанхай.

Шанхай Мастэрс 2009 года стаў трэцім розыгрышам Шанхай Мастэрс (англ.: Shanghai Masters), які праходзіць штогод з 2007 года на шанхайскай гранд-сцэне, у Шанхаі, Кітай.

Шанхай Мастэрс 2009 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся першым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2009/2010.

Матчы асноўнай стадыі турніру (37 паядынкаў) гуляліся за чатырма сталамі на шанхайскай гранд-сцэне ў шанхайскім раёне Сюйхой, а кваліфікацыя спаборніцтва праходзіла за месяц да гэтага ў Pontin's Centre у Прэстаціне, Уэльс.

Remove ads

Прызавыя грошы

Кампанія Roewe у другі раз запар спансіравала Шанхай Мастэрс. Прызавы фонд турніру павысіўся ў параўнанні з мінулым годам на £18,000 і склаў £300,000, стаўшы рэкордным прызавым фондам гэтага турніру. Таксама на £3,000 больш у параўнанні з розыгрышам 2008 года атрымаў пераможца турніру — £55,000.

Больш інфармацыі Дасягненне, Прызавыя ...
Remove ads

Рэйтынгавыя ачкі

Шанхай Мастэрс 2009 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як на Гран-пры і адкрытым чэмпіянаце Кітая. Пераможца турніру атрымаў 7000 рэйтынгавых ачкоў. Больш каштоўнымі турнірамі (у плане рэйтынгу) былі чэмпіянат Вялікабрытаніі (пераможца атрымаў 8000 ачкоў) і чэмпіянат свету (пераможца атрымаў 10000 балаў).

Больш інфармацыі Дасягненне, Ачкі ...


Уайлдкард раўнд

Пяць кітайскіх аматараў і два аматара з іншых азіятскіх краін атрымалі ўалдкард ад арганізатараў турніру: Тан Цзюнь, Цянь Пэнфэй, Адыт’я Мехта, Махамед Шэхаб, Юй Дэлу, Лі Янь і Шы Ханьцын. Яны гулялі ў папярэднім раўндзе за права выступаць у першым крузе асноўнага турніру супраць семярых гульцоў з самымі нізкімі нумарамі пасеву, якія прайшлі кваліфікацыйны раўнд: Маркуса Кэмбэла, Эндру Хігінсана, Кена Доэрці, Грэма Дота, Найджэла Бонда, Джэрарда Грына і Мэцью Сэлта.

Больш інфармацыі Першы гулец, Лік ...
Remove ads

Асноўная сетка

  Першы раўнд
да 5 перамог
Другі раўнд
да 5 перамог
Чвэрцьфіналы
да 5 перамог
Паўфіналы
да 6 перамог
Фінал
да 10 перамог
                                               
1  Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 5  
 Сцяг Англіі Марк Кінг 1  
  1  Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 5  
  11  Сцяг Шатландыі Стывен Хендры 1  
11  Сцяг Шатландыі Стывен Хендры 5
 Сцяг Шатландыі Маркус Кэмбэл 4  
  1  Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 3  
   Сцяг Кітая Лян Вэньбо 5  
15  Сцяг Англіі Пітэр Эбдан 1  
 Сцяг Кітая Лян Вэньбо 5  
   Сцяг Кітая Лян Вэньбо 5
  6  Сцяг Англіі Алістэр Картэр 0  
6  Сцяг Англіі Алістэр Картэр 5
 Сцяг Кітая Цянь Пэнфэй 3  
   Сцяг Кітая Лян Вэньбо 6  
  5  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 5  
5  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 5  
 Сцяг Англіі Майкл Холт 1  
  5  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 5
   Сцяг Англіі Джэймі Коўп 0  
13  Сцяг Англіі Джо Пэры 4
 Сцяг Англіі Джэймі Коўп 5  
  5  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 5
   Сцяг Ірландыі Кен Доэрці 0  
10  Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 4  
 Сцяг Ірландыі Кен Доэрці 5  
   Сцяг Ірландыі Кен Доэрці 5
   Сцяг Англіі Бары Хокінс 4  
4  Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр А
 Сцяг Англіі Бары Хокінс П  
 Сцяг Кітая Лян Вэньбо 5
3  Сцяг Англіі Роні О’Саліван 10
3  Сцяг Англіі Роні О’Саліван 5  
 Сцяг Шатландыі Грэм Дот 0  
  3  Сцяг Англіі Роні О’Саліван 5  
  9  Сцяг Ганконга Марка Фу 2  
9  Сцяг Ганконга Марка Фу 5
 Сцяг Англіі Найджэл Бонд 4  
  3  Сцяг Англіі Роні О’Саліван 5  
  14  Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 3  
14  Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 5  
 Сцяг Англіі Стывен Лі 2  
  14  Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 5
   Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 2  
8  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 3
 Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 5  
  3  Сцяг Англіі Роні О’Саліван 6
  2  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 1  
7  Сцяг Уэльса Раян Дэй 5  
 Сцяг Кітая Лі Янь 3  
  7  Сцяг Уэльса Раян Дэй 5
   Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс 1  
12  Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 2
 Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс 5  
  7  Сцяг Уэльса Раян Дэй 1
  2  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 5  
16  Сцяг Уэльса Марк Уільямс 5  
 Сцяг Паўночнай Ірландыі Джо Свэйл 3  
  16  Сцяг Уэльса Марк Уільямс 1
  2  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 5  
2  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 5
 Сцяг Англіі Мэцью Сэлт 2  
Remove ads

Фінал

У пачатку сезона 2009/2010 Лян Вэньбо атрымаў свой першы прафесійны тытул на турніры Beijing International Challenge у ліпені, перамогшы ў фінальным матчы Стывена Магуайра з лікам 7:6, а праз тыдзень дайшоў да фіналу General Cup International у Ганконгу, дзе саступіў Рыкі Уолдэну з лікам 2:6. Для Роні О’Салівана Шанхай Мастэрс стаў першым турнірам сезона.

Лян Вэньбо стаў першым кітайскім снукерыстам, які дайшоў да фіналу Шанхай Мастэрс. Да гэтага фіналістамі турніру станавіліся толькі англічане і валійцы.

Для 22-гадовага кітайца фінал Шанхай Мастэрс стаў першым рэйтынгавым фіналам у кар'еры. Да гэтага яго найлепшым дасягненнем рэйтынгавага ўзроўню была чвэрцьфінальная стадыя, да якой ён дайшоў на чэмпіянаце свету 2008 года, дзе саступіў Роні О’Салівану. У прафесійнай кар'еры О'Салівана гэты фінал стаў 32-м на рэйтынгавых турнірах, з якіх да гэтага ён выйграў 21 тытул, 10 разоў саступіўшы ў вырашальных паядынках.

Больш інфармацыі Турнір, Стадыя ...
Remove ads

Серыі, вышэйшыя за 50 ачкоў

У 37 матчах Шанхай Мастэрс гульцы аформілі 24 соценныя серыі, што на 15 сэнчуры менш, чым у 2008 годзе. Колькасць серый, большых за 50 ачкоў, дасягнула 164 брэйкаў, што ў сярэднім азначае амаль 4,5 паўсоценных серый у матчы.

Лідарамі па колькасці соценных серый сталі пераможца турніру Роні О'Саліван і паўфіналіст Шон Мёрфі, якія зрабілі па 3 сэнчуры-брэйкі. Па колькасці серый «50+» лідарамі таксама сталі О'Саліван (20 брэйкаў) і Мёрфі (15 брэйкаў), а таксама фіналіст спаборніцтва Лян Вэньбо (14 брэйкаў). Прыз за найвышэйшы брэйк, зроблены ў асноўнай стадыі турніру, роўны £2000, атрымаў Шон Мёрфі, які аформіў серыю ў 133 балы ў матчы 1/8 фіналу супраць Джэймі Коўпа.

Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага гульца.

Больш інфармацыі Гулец, 50+ ...
Remove ads

Заўвагі

  1. Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads