Шальнік ланцэтны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Шальнік ланцэтны
Remove ads

Шальнік ланцэтны (Alisma lanceolatum) — від аднадольных раслін роду Шальнік (Alisma) сямейства Шальнікавыя (Alismataceae). Упершыню апісаны брытанскім батанікам Уільямам Уізерынгам  (руск.) у 1796 годзе[1][2].

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання

Сустракаецца ад Макаранезіі, паўночна-заходняй Афрыкі, Еўропы да Кітая[3]; па дадзеных «Flora of China» арэал даходзіць да Аўстраліі[4].

Расце на азёрах, рэках і па іх берагах, на балотах, сырых або забалочаных лугах[5].

Батанічнае апісанне

Гелафіт[3].

Шматгадовая травяністая водная ўкараняльная расліна[5].

Надводнае лісце ланцэтнае, падводнае - лінейнае; размешчана чаргова ў прыкаранёвай разетцы[5].

Суквецце мяцёлкавае, нясе трохпялёсткавыя кветкі памерам да 2 см белага альбо ружовага колеру, з белымі, жоўтымі, зялёнымі або чырвонымі плямамі на пялёстках[5].

Плод — шматарэшак бурага або зялёнага колеру[5].

Атрутнае: маладыя расліны небяспечныя для жывёлы[5].

Remove ads

Прыродаахоўная сітуацыя

Шальнік ланцэтны занесены ў Чырвоныя кнігі Латвіі, Літвы, Эстоніі, а таксама ў Чырвоныя кнігі шэрагу рэгіёнаў Расіі: Ленінградскай, Уладзімірскай, Іванаўскай, Калужскай, Кастрамской, Мурманскай, Наўгародскай, Пскоўскай абласцей, рэспублік Марый Эл, Татарстан і Удмуртыя[5].

Сінонімы

Сінанімічныя назвы[1]:

  • Alisma plantago-aquatica f. aquaticum Glück
  • Alisma plantago-aquatica var. lanceolatum (With.) Lej.
  • Alisma plantago-aquatica f. pumilum Glück
  • Alisma plantago-aquatica var. stenophyllum Asch. & Graebn.
  • Alisma plantago-aquatica f. stenophyllum (Asch. & Graebn.) Buchenau
  • Alisma plantago-aquatica f. terrestris Glück
  • Alisma stenophyllum Sam.
  • Alisma subcordatum var. stenophyllum (Asch. & Graebn.) Lunell
Remove ads

Зноскі

  1. Шальнік ланцэтны: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads