Шарлат (Паўночная Караліна)
горад у Паўночнай Караліне, ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шарлат[1] (англ.: Charlotte) — горад у ЗША. Самы буйны горад у штаце Паўночная Караліна, па колькасці насельніцтва Шарлат займае сямнаццатае месца сярод найбуйнейшых гарадоў ЗША. Горад размешчаны на мяжы з Паўднёвай Каралінай у акрузе Мекленбург, адміністрацыйным цэнтрам якога ён і з’яўляецца.
Шарлат, дзе знаходзіцца штаб-кватэра самага буйнога банка ЗША — Bank of America, з’яўляецца другой па значэнні банкаўскай і фінансавай пляцоўкай ЗША і дзякуючы сваёй геаграфічнай блізкасці да паўднёвай і цэнтральнай часткі Атлантычнага акіяна ў апошнія гады ператварыўся ў важны авіятранспартны вузел на шляху ў Еўропу.
У Шарлат знаходзіцца адно з падраздзяленняў Універсітэта Паўночнай Караліны.
Remove ads
Клімат
Шарлат, як і большая частка паўднёвага ўсходу ЗША, мае вільготны субтрапічны клімат (Cfa паводле класіфікацыі клімату Кёпена) з чатырма выражанымі сезонамі. Зімы ў горадзе кароткія і пераважна халаднаватыя, з сярэдняй тэмпературай студзеня 4,5 °C. У сярэднім каля 58 начэй у годзе тэмпература паветра падае да нулявой адзнакі або ніжэй яе і толькі два дні, калі дзённая тэмпература не перавышае 0 °C. Самы сухі месяц — красавік. Лета ў Шарлаце гарачае і вільготнае з сярэдняй тэмпературай ліпеня 25,8 °C. Дзённая тэмпература, якая перавышае 32 °C трымаецца ў сярэднім 40 дзён у годзе. Восень, галоўным чынам, больш сухая пара года, чым вясна[2].
- Сярэднегадавая тэмпература — +15,4 °C
- Сярэднегадавая хуткасць ветру — 2,8 м/с
- Сярэднегадавая вільготнасць паветра — 67 %
Дэмаграфія
Паводле перапісу насельніцтва ЗША ў 2010 годзе, расавы склад горада Шарлат:
- Белыя — 45,1 %
- Афраамерыканцы — 35,0 %
- Лацінаамерыканцы — 13,1 %
- Азіяты — 5,0 %
- Карэнныя амерыканцы — 0,5 %
- Гавайцы — 0,1 %
- Дзве або больш расы — 1,2 %
Сярэдні даход на хатнюю гаспадарку ў горадзе складае $48,670, а сярэдні даход на сям’ю $59,452.
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Зноскі
- Напісанне Шарлат у адпаведнасці з пералікам буйных гарадоў у артыкуле Паўночная Караліна Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12)., С.225
- Station: Charlotte Dglas Intl AP, NC(недаступная спасылка). Climatography of the United States No. 20 1971-2000. National Oceanic & Atmospheric Administration (1 лютага 2004). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2013. Праверана November 10, 2011.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads