Наблус

From Wikipedia, the free encyclopedia

Наблусmap
Remove ads

На́блус, або Шхем (араб. نابلس; іўр.: שְׁכֶם — Шхем, у беларускай традыцыі Сіхе́м, у антычнасці Флавія Неапаліс, лац.: Flavia Neapolis[2]) — горад на Заходнім беразе ракі Іардан, у Палесцінскай аўтаноміі, у гістарычнай вобласці Самарыя, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Наблус.

Хуткія факты Краіна, Рэгіён ...

Насельніцтва каля 130 000 чалавек, галоўным чынам палестынцы. Большасць вернікаў — мусульмане. Каля 350 самарыцян пражываюць у асобным раёне на гары Гарызім.

Remove ads

У Бібліі

Горад Шхем вядомы з біблейскіх часоў (1200 да н.э.) як буйны цэнтр племя хівійцаў. Сын сіхемскага кіраўніка згвалтаваў Дзіну, адзіную дачку Якава, згаданую ў Бібліі па імі, і за гэта горад быў выразаны яе братамі Сімяонам і Левіем. У Шхеме знаходзіцца грабніца яе брата Іосіфа. Пасля падзелу зямлі паміж каленамі Ізраіля трапіў у надзел калена Манасіі (Менашэ). Шхем атачаюць горы Гарызім і Гевал, на якіх па загадзе Майсея неўзабаве пасля пераходу яўрэяў цераз Іардан быў заключаны запавет паміж Богам і яўрэйскім народам. У Шхеме быў абвешчаны царом Ізраіля Авімелех сын Гедэона (Суд. 9:6; 9:22). Пасля падзелу царства — цэнтр паўночных каленаў і першая сталіца Ераваама.

Гісторыя

У 400 годзе да н.э. ператварыўся ў культурны цэнтр і свяшчэнны горад самарыцян. Захоплены рымлянамі ў пачатку нашай эры і пераназваны імі ў гонар імператара Веспасіяна ў Флавія Неапаліс, гэта назва ў арабскай мове была перайначаная на Наблус. У горадзе захаваліся руіны старажытнага храма гіксосаў. Не меней цікавыя царква Св. Ганны і Сідонскія грабніцы. У 1120 годзе крыжакі склікалі ў горадзе Наблускі сабор.

Remove ads

Славутасці і культура

  • Мячэць Ан-Наср
  • Магіла Іосіфа
  • Наблуская саборная мячэць

Гарады-пабрацімы

Панарама

Thumb
Панарама Наблуса

Гл. таксама

  • Навамучанік Філумен (Хасапіс)

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads