Шыкатан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шыката́н, або Шыко́тан[1] (руск.: Шикотан, Сикотан, яп.: 色丹島) — самы буйны і адзіны стала населены востраў Малой грады Курыльскіх астравоў. Належыць Расіі. На востраў таксама прэтэндуе Японія. Плошча — 225 км². Насельніцтва (2013 г.) — 3300 чал.[2]
Remove ads
Геаграфічнае становішча
Востраў Шыкатан месціцца ў паўночна-заходняй частцы Ціхага акіяна ў 74,26 км на паўночны ўсход ад вострава Хакайда, у 50 км на ўсход ад вострава Кунашыр, у 350 км на паўднёвы ўсход ад вострава Сахалін, у 714 км ад мацерыковага ўзбярэжжа Расіі. Выцягнуты з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад на 27 км, шырыня 5 — 13 км.
Геалогія і рэльеф
Востраў Шыкатан сфарміраваўся прыкладна 100 — 65 млн гадоў таму ў выніку субдукцыі літасферных пліт (гл. Тэктоніка пліт). Ландшафты прадстаўлены невысокімі гарамі, скаламі, прырэчнымі і прыморскімі нізінамі. Найвышэйшая гара Шыкатан дасягае 412 м. У мінулым горы Шыкатана лічыліся рэшткамі старажытных вулканаў, аднак пазней геолагі выявілі, што яны з’яўляюцца пародамі, выцесненымі з марскога дна субдукцыяй. Паверхня складзена туфамі, пясчанікамі, аскепкамі базальтаў і гранітаў, у нізінах сустракаюцца тарфянікі[3]. Берагі моцна зрэзаны, вылучаюцца шырокія залівы, мысы і скалы. Шыкатан знаходзіцца ў зоне частых землятрусаў. Найбольш разбуральны зафіксаваны землятрус, які суправаджаўся цунамі, адбыўся 5 кастрычніка 1994 г.[4]
Remove ads
Клімат
Клімат мяккі вільготны. Найбольш прахалодны месяц — люты, калі сярэдняя тэмпература паніжаецца да −5,2 °C, але ў жніўні яна складае +15,6 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 894,2 мм. Улетку частыя тайфуны.
Расліннасць і жывёльны свет
Дзякуючы мяккаму клімату і геаграфічным асаблівасцям, прырода вострава Шыкатан мае пэўныя адрозненні ад астатніх астравоў Курыльскай грады і суседняга Хакайда. Лясы займаюць толькі 23 % тэрыторыі, пераважаюць травяныя лугі і зараснікі бамбуку. Характэрна адсутнасць шырокалісцевых лясоў і кедравага сланіка[5]. Распаўсюджаныя расліны — бамбук, ядловец, шыпшына, ціс, метлюжковыя і г. д.
Фаўна сушы бедная, прадстаўлена птушкамі, казуркамі, малюскамі, адным эндэмічным відам грызуноў. У рэках Шыкатана знойдзена 6 відаў прэснаводных рыб, сезонна нерастуюць каштоўныя віды ласосевых. Багата фаўна марскіх акваторый вакол вострава. Тут сустракаюцца кіты, касаткі, дэльфіны, ластаногія, крабы, малюскі, розныя віды рыб.
Remove ads
Гісторыя
Шыкатан быў населены ў неаліце. Падчас археалагічных раскопак было выяўлена, што мясцовыя старажытныя насельнікі палявалі на мядзведзяў, жывёл, якія да нашых дзён зніклі на востраве. У сярэднявеччы Шыкатан насялілі айны, якія трапілі з суседняга Хакайда[6]. З іх роднай мовы паходзіць сучасная назва вострава, што перакладаецца як «лепшае месца»[7].
У XVII ст. Шыкатан быў фармальна абвешчаны ўласнасцю японскага феадальнага клана Мацумаэ. У 1855 г. Расія прызнала востраў часткай тэрыторыі Японіі. З 1869 г. пачалося асваенне Шыкатана японскімі перасяленцамі[8]. Галоўным заняткам японскіх каланістаў стала рыбалоўства. У 1884 г. японскі ўрад перасяліў на востраў айнаў з паўночнай часткі Курыльскіх астравоў.
1 верасня 1945 г. Шыкатан быў без бою заняты савецкімі войскамі[9]. Да 1948 г. японскія каланісты і айны былі пераселены на Хакайда. У 1946 г. востраў фактычна быў анексаваны з боку СССР і перададзены ў склад РСФСР[10]. Японія аспрэчвае анексію і лічыць Шыкатан часткай сваіх тэрыторый[11].
Remove ads
Інфраструктура
Большасць насельніцтва вострава Шыкатан жыве ў паселішчах Малакурыльскае (1100 чал. у 2007 г.) і Крабазаводскае (1015 чал. у 2002 г.), злучаных з Сахалінам, Ітурупам і Кунашырам сталай марской сувяззю. Асноўная эканамічная дзейнасць — лоў і перапрацоўка рыбы. На Шыкатане працуе гідрафізічная абсерваторыя[12], знаходзіцца моцная групіроўка расійскіх памежных войскаў.
Славутыя мясціны
Востраў Шыкатан не мае авіязносінаў з іншымі рэгіёнамі Расіі і Японіі, уваходзіць у памежную зону з абмежаваным рэжымам наведвання, што не спрыяе развіццю турызму. Аднак востраў знакаміты сваёй прыгожай прыродай, дзівоснымі геалагічнымі фарміраваннямі.
Найбольш цікавыя месцы для наведвання[13][14][15]:
- Мыс Край Свету на паўночна-заходняй частцы вострава
- Маяк, пабудаваны японцамі
- Японскія могілкі
- Танкавы музей
- Малакурыльская бухта
- Маяк
Remove ads
Зноскі
- Шыкотан у адпаведнасці з БСЭ, Т. 6, Мн., 1972, с. 221
- Кто вы, айны?: Очерк истории и культуры Архівавана 4 сакавіка 2016.
- Танки острова Шикотан. Курилы, мыс «Край света» Архівавана 14 красавіка 2015.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads