Эмануэль Сведэнборг
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эмануэль Сведэнборг (шведск.: Emanuel Swedenborg, 29 студзеня 1688, Стакгольм — 29 сакавіка 1772, Лондан) — шведскі рэлігійны філосаф, тэолаг і вынаходнік.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і лютэранскага біскупа, прафесара тэалогіі. З дзяцінства цікавіўся навукамі, навучаўся па самастойна абранай праграме, што ў выніку паўплывала на фарміраванне рознабаковых ведаў. У 1709 г. скончыў Упсальскі ўніверсітэт.
У 1710—1715 гг. вандраваў па еўрапейскіх краінах, некаторы час жыў у Лондане, дзе вывучаў фізіку і механіку. У 1716—1718 гг. выдаваў у Швецыі навуковы часопіс «Паўночны Дэдал», у якім апублікаваў праект свайго лятальнага апарата. Займаў пасаду асэсара кіраўніцтва шахтамі, выконваў даручэнні пры двары Ульрыкі Элеаноры. З-за заікання адмовіўся ў 1724 г. выкладаць ва Упсальскім універсітэце.
У 1744 г. выехаў у працяглую вандроўку. Падчас знаходжання ў Нідэрландах у мроях убачыў Ісуса Хрыста, пасля чаго завёў дзённік мрояў і прыняў рашэнне займацца тэалогіяй.
Remove ads
Погляды
Эмануэль Сведэнборг меў досвед у розных навуках свайго часу, напісаў некалькі прац па мінералогіі, даследаваў чалавечы мозг і адным з першых прапанаваў ідэю нейрона. Выступаў за вегетарыянства. У рэлігійных пытаннях прытрымліваўся плюралізму. У канцы жыцця сфармуляваў так званае «нябеснае вучэнне», у якім выступаў за матэрыяльнасць душы, спасціжэнне свету праз інтуіцыю і ўяўленні, казаў пра тое, што другое прышэсце Ісуса Хрыста і Страшны Суд ужо адбыліся ў духоўным свеце.
Стаўленне сучаснікаў і нашчадкаў да спадчыны Эмануэля Сведэнборга не было адназначным, паколькі многія сцверджанні ён будаваў на аснове мрой і ўяў, да якіх адносіўся надзвычай сур’ёзна. Аказаў прамы ўплыў на погляды Імануіла Канта і Джона Уэслі. Тэалагічныя працы садзейнічалі станаўленню спірытуалізму.
Remove ads
Зноскі
- Emanuel Swedenborg Праверана 1 лістапада 2017.
- Emanuel Swedenborg // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Вл. Соловьев Сведенборг, Эммануил // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1900. — Т. XXIX. — С. 75–80.
- Národní autority České republiky Праверана 19 красавіка 2025.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads