Эстонія на конкурсе песні Еўрабачанне

From Wikipedia, the free encyclopedia

Эстонія на конкурсе песні Еўрабачанне
Remove ads

Эстонія прымае ўдзел у конкурсе песні «Еўрабачанне» з 1994 года. Краіна намагалася дэбютаваць годам раней (у 1993), але не прайшла кваліфікацыю. Першы выступ дзяржавы на конкурсе аказаўся няўдалым, Сільві Райт, якая прадстаўляла краіну ў 1994 годзе з песняй «Nagu Merelaine», заняла толькі 24-е месца з 25. З-за гэтага Эстонія была дыскваліфікавана з конкурса ў 1995. Аднак павярнуўшыся ўжо праз год, у 1996 вынікі краіны сталі вельмі паспяховымі. Так, з 1996 па 2002 Эстонія толькі аднойчы аказалася па-за дзясяткай лепшых. У гэты ж перыяд дзяржава здабыла адзіную перамогу на конкурсе — у 2001 годзе Танэль Падар і Дэйв Бэнтан з песняй «Everybody» набралі 198 балаў і занялі 1-е месца.

Хуткія факты Эстонія, Удзелы ...

Пасля ўвядзення паўфіналаў у 2004 годзе, рэзультаты краіны рэзка пагоршыліся. На працягу пяці гадоў, з 2004 па 2008 уключна, Эстонія не магла прайсці ў фінал. Ланцуг няўдач у 2009 перарваў жаночы гурт Urban Symphоny з песняй «Rändajad», яны прайшлі ў фінал і занялі 6-е месца.

У 2010-х дзяржава выступала з пераменным поспехам. Так, краіне на ўдавалася прайсці ў фінал у 2010, 2014, 2016 і 2017 гадах. У астатнія гады Эстонія ўдзельнічала ў фінале, а ў 2012, 2015 і 2018 уваходзіла ў топ-10.

У 2021 годзе краіне ізноў не ўдалося прайсці ў фінал.

За ўсю гісторыю ўдзелу, Эстонія атрымала ў фіналах 1464 бала, а ў паўфіналах — 1230.

Remove ads

Удзельнікі

Легенда табліцы
Пераможца
Другое месца
Трэцяе месца
Чацвёртае месца
Пятае месца
Апошняе месца
Аўтаматычны праход у фінал
Не прайшла ў фінал
Не ўдзельнічала, або была дыскваліфікавана


Больш інфармацыі Год, Прадстаўнік ...
Remove ads

Правядзенне Еўрабачання ў краіне

Больш інфармацыі Год, Месца ...

Гісторыя галасавання

Станам на 2021 год гісторыя галасавання Эстоніі выглядае наступным чынам:

Больш інфармацыі Большасць балаў аддалі (фінал), Месца ...

Фотагалерэя

Remove ads

Гл. таксама

  • Eurolaul
  • Eesti Laul

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads