Юзаф Вульфавіч Пучынскі

беларускі графік і жывапісец From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Юзаф Вульфавіч Пучынскі (19 снежня 1922(1922-12-19), Узда, Ігуменскі павет16 снежня 2007(2007-12-16), Чыкага, Ілінойс) — беларускі графік і жывапісец. Працаваў у асноўным у галіне станковай і кніжнай графікі, пейзажнага жывапісу.

Хуткія факты Юзаф Вульфавіч Пучынскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 19 снежня 1922 года ва Уздзе Ігуменскага павета ў сям’і сельскага каваля.

Вучыўся ў Віцебскім мастацкім вучылішчы ў Валянціна Дзежыца і Льва Лейтмана, але скончыць не ўдалося праз напад Германіі на СССР. Удзельнік Другой сусветнай вайны. Прымаў удзел у баях пад Сталінградам, дзе быў цяжка паранены. Пра тыя падзеі пазней напісаў кнігу, дзе поглядам мастака апісаў жахі вайны.

Пасля вайны ў 1948—1951 гадах вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы, а ў 1959 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў Валянціна Волкава і Віталя Цвіркі.

Працаваў мастаком у газеце «Зорка» (з 1945), у 1948—1985 гадах — галоўны мастак часопіса «Работніца і сялянка», супрацоўнічаў з рэдакцыяй часопіса «Маладосць». У рэспубліканскіх мастацкіх выставах прымаў удзел з 1946 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1959 года.

Памёр у 2007 годзе ў Чыкага (ЗША).

Remove ads

Кніжная ілюстрацыя

З’яўляўся аўтарам ілюстрацый да амаль 150 кніг беларускіх пісьменнікаў, у тым ліку:

  • Вясёлы калаўрот : вершы : для сярэд. узросту / В. Зуёнак. — Мінск : Беларусь, 1965. — 32 с.
  • Дзве п’есы / Кандрат Крапіва. — Мінск : Народная асвета, 1966. — 156 с.
  • Паляванне на львоў / Васіль Хомчанка. — Мінск : Выдавецтва ЦК КП Беларускай ССР, 1970.
  • Іншая версія: Аповяд і аповесць / Уладзімір Шыцік. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1979.
Remove ads

Узнагароды

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads