Юзаф Залескі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Юзаф Залескі (польск.: Józef Zaleski; 20 чэрвеня 1727, Беларусь — каля 1793[1]) — езуіцкі святар і педагог.

Хуткія факты Юзаф Залескі, Дата нараджэння ...

Пасля заканчэння езуіцкіх школ 18 жніўня 1750 г. уступіў у Вільні ў Таварыства Ісуса. У 1752—1753 гг. выкладаў у Пінскім езуіцкім калегіуме. З 1753 па 1756 гг. вывучаў філасофію ў Нясвіжскім езуіцкім калегіуме, а потым з 1757 па 1761 гг. — тэалогію ў Полацкім езуіцкім калегіуме. У Полацку быў высвечаны на ксяндза.

Прафесар рыторыкі, паэтыкі і гісторыі для экстэрнаў у Нясвіжы (1761—1765), прафесар рыторыкі для семінарыстаў-езуітаў настаўніцкай семінарыі ў Слуцку (1765—1769), місіянер у мястэчку Кабылкі пад Варшавай (1770—1771), прэфект школ у Мінску (1771—1772), прэфект касцёлу ў Экімані (1772—1773).

Пасля скасавання Таварыства Ісуса папскім брэвэ Dominus ac Redemptor (1773) працаваў прэфектам школ у Пінску. Верагодна, у 1782 г. пераехаў у Крожы, дзе выконваў абавязкі прапаведніка у школах Адукацыйнай камісіі (1787—1788). Потым, пакуль дазваляла здароўе, некаторы час настаўнічаў у Нясвіжы[2].

Remove ads

Зноскі

  1. Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny. / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — s. 163—164.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads