Юлій Андрэевіч Кузняцоў

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Юлій Кузняцоў (нар. 2 жніўня 2003, Наваполацк) — беларускі футбаліст, паўабаронца мазырскай «Славіі» і моладзевай зборнай Беларусі.

Хуткія факты Юлій Кузняцоў, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Пачынаў займацца футболам у наваполацкім «Нафтане», у маладым узросце апынуўся ў структуры «Мінска». З 2020 года пачаў прыцягвацца да гульняў за дубль. 24 красавіка 2021 года дэбютаваў за асноўную каманду «Мінска» ў Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з мінскім «Дынама» (1:3). З чэрвеня стаў з’яўляцца і ў стартавым складзе каманды. У ліпені 2021 года падпісаў новы кантракт з «Мінскам»[4].

У чэрвені 2022 года быў аддадзены ў арэнду «Нафтану»[5], дзе замацаваўся ў асноўным складзе і дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу. У студзені 2023 года пасля вяртання з арэнды стаў трэніравацца з «Мінскам»[6]. У сезоне 2023 быў асноўным паўабаронцам сталічнага клуба.

У пачатку 2024 года трэніраваўся з «Мінскам», а ў лютым перайшоў у мазырскую «Славію»[7].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

У кастрычніку 2019 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2021 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

21 верасня 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць Расіі (1:6), дзе адзначыўся голам.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads