Юрый Іванавіч Валовік

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Юрый Валовік (нар. 19 чэрвеня 1993, Лагойск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Астравец».

Хуткія факты Юрый Валовік, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец СДЮШАР горада Лагойска, у маладым узросце трапіў у сістэму мінскага «Дынама». У 2010—2011 гадах выступаў за дубль клуба. 19 верасня 2010 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (0:3).

З 2012 года доўгі час выступаў за клуб «Бяроза-2010», дзе быў адным з асноўных ігракоў. Улетку 2014 года вярнуўся ў «Дынама», выступаў за дубль. У лютым 2015 года на правах арэнды стаў іграком «Гарадзеі»[3], у складзе якой замацаваўся ў аснове і дапамог па выніках сезона 2015 выйсці ў Вышэйшую лігу.

У студзені 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама» і ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»[4]. У сезоне 2016 звычайна з’яўляўся на полі, выходзячы на замену. У студзені 2017 года на год падоўжыў кантракт з клубам[5]. У першай палове сезона 2017 гуляў у стартавым складзе гарадзейцаў, але пазней зноў страціў месца ў аснове; такая сітуацыя паўтарылася і ў сезоне 2018.

У лістападзе 2018 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на сезон 2019[6]. У 2019 годзе гуляў пераважна ў стартавым складзе, у пачатку 2020 года звычайна выхадзіў на замену, пасля вярнуўся ў стартавы склад.

У лютым 2021 года стаў трэніравацца з «Белшынай» і ў сакавіку падпісаў кантракт[7]. Прапусціў пачатак сезона 2021, пазней замацаваўся ў стартавым складзе каманды і дапамог ёй вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У лютым 2022 года падоўжыў пагадненне з бабруйскім клубам[8]. Амаль увесь сезон 2022 прапусціў з-за траўмы, толькі ў канцы года зноў выйшаў на поле. У лютым 2023 года пакінуў бабруйскі клуб[9].

У сакавіку 2023 года папоўніў склад віцебскага «Макслайна»[10]. У ліпені 2023 года перайшоў у «Маладзечна»[11]. Пакінуў маладзечанскі клуб у снежні 2023 года[12]. У сакавіку 2024 года стаў іграком «Астраўца»[13].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

Выступаў за юнацкія зборныя Беларусі ў кваліфікацыйных турнірах чэмпіянату Еўропы. У 2012—2013 гадах гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads