Юрый Рыгоравіч Гарадзецкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Юрый Рыгоравіч Гарадзецкі
Remove ads

Юрый Гарадзецкі (25 лютага 1983, Магілёў) — беларускі оперны спявак, тэнар, саліст Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета (з 2006)[1].

Хуткія факты Юрый Рыгоравіч Гарадзецкі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Адукацыя

У 2002 годзе скончыў Магілёўскі музычны каледж па класе «харавое дырыжыраванне», а ў 2007 годзе — Беларускую акадэмію музыкі (клас Л. Івашкова)[1].

Атрымаў прэмію Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (2006, 2008 гг.). Удзельнічаў у майстар-класах Міжнароднай акадэміі музыкі ў Ніцы[1].

У 2008-09 гг. вучыўся ў Вышэйшым інстытуце музыкі ў Модэне (Італія, клас Райны Кабаіванска  (руск.)). У 2009-10 гг. займаўся пад кіраўніцтвам Жазэ ван Дама  (руск.) ў опернай студыі Музычнай капэлы каралевы Елізаветы (Бельгія). З 2011 г. — удзельнік Моладзевай праграмы Вашынгтонскай нацыянальнай оперы[1].

З 2006 года — саліст Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь[1].

Remove ads

Рэпертуар

Remove ads

Узнагароды

  • Лаўрэат Міжнароднага конкурсу вакалістаў імя Л. П. Александроўскай (Мінск, 2004)
  • Лаўрэат Адкрытага ўсерасійскага конкурсу вакальна-фартэпіянных дуэтаў (Санкт-Пецярбург, 2006)
  • Дыпламант Міжнароднага конкурсу вакалістаў імя Ф. Віньяса (Барселона, 2007)[2]
  • Лаўрэат Міжнароднага конкурсу камерных спевакоў імя Р. Яхіна (Казань, 2007)
  • Лаўрэат Міжнароднага конкурсу імя Каралевы Елізаветы  (руск.) (Брусель, 2008)
  • Лаўрэат Міжнароднага конкурсу вакалістаў імя С. Манюшка (Варшава, 2010)[3][4],
  • медаль Францыска Скарыны (2016)[5].

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads