Юрый Рыгоравіч Гарадзецкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юрый Гарадзецкі (25 лютага 1983, Магілёў) — беларускі оперны спявак, тэнар, саліст Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета (з 2006)[1].
Remove ads
Адукацыя
У 2002 годзе скончыў Магілёўскі музычны каледж па класе «харавое дырыжыраванне», а ў 2007 годзе — Беларускую акадэмію музыкі (клас Л. Івашкова)[1].
Атрымаў прэмію Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (2006, 2008 гг.). Удзельнічаў у майстар-класах Міжнароднай акадэміі музыкі ў Ніцы[1].
У 2008-09 гг. вучыўся ў Вышэйшым інстытуце музыкі ў Модэне (Італія, клас Райны Кабаіванска). У 2009-10 гг. займаўся пад кіраўніцтвам Жазэ ван Дама ў опернай студыі Музычнай капэлы каралевы Елізаветы (Бельгія). З 2011 г. — удзельнік Моладзевай праграмы Вашынгтонскай нацыянальнай оперы[1].
З 2006 года — саліст Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь[1].
Remove ads
Рэпертуар
- Ленскі («Яўген Анегін» П. Чайкоўскага)
 - Свеціловіч («Дзікае паляванне караля Стаха» У. Солтана)
 - Янак («Чужое багацце нікому не служыць» Я. Д. Голанда)
 - Моцарт («Моцарт і Сальеры» М. Рымскага-Корсакава)
 - Альфрэд («Травіята» Д. Вердзі)
 - Таміна («Чароўная флейта» В. А. Моцарта)
 - Уладзімір Ігаравіч («Князь Ігар» А. Барадзіна)
 - Альмавіва («Севільскі цырульнік» Д. Расіні
 - Партыя тэнара ў Рэквіеме Моцарта
 
Remove ads
Узнагароды
- Лаўрэат Міжнароднага конкурсу вакалістаў імя Л. П. Александроўскай (Мінск, 2004)
 - Лаўрэат Адкрытага ўсерасійскага конкурсу вакальна-фартэпіянных дуэтаў (Санкт-Пецярбург, 2006)
 - Дыпламант Міжнароднага конкурсу вакалістаў імя Ф. Віньяса (Барселона, 2007)[2]
 - Лаўрэат Міжнароднага конкурсу камерных спевакоў імя Р. Яхіна (Казань, 2007)
 - Лаўрэат Міжнароднага конкурсу імя Каралевы Елізаветы (Брусель, 2008)
 - Лаўрэат Міжнароднага конкурсу вакалістаў імя С. Манюшка (Варшава, 2010)[3][4],
 - медаль Францыска Скарыны (2016)[5].
 
Зноскі
- Юрий Городецкий (руск.)
 - Юрий Городецкий: Музыка — это не сила звука Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)
 - Юрый Гарадзецкі(недаступная спасылка)
 - 7th International Stanisław Moniuszko Vocal Competition Архівавана 22 лістапада 2011. (англ.)
 
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
