Юрый Мікалаевіч Гільдзюк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юрый Мікалаевіч Гільдзюк (нар. 15 мая 1948, Гродна) — беларускі піяніст. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (1992). Прафесар (2015). Член прэзідыума і праўлення Беларускага саюза музычных дзеячаў, праўлення Саюза тэатральных дзеячаў, рэпертуарнай камісіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (1989—2017), камісіі па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь (1985—2017), член экспертнага савета па прэміях Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва (2006—2017).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю ім. А. В. Луначарскага (1971, клас І. А. Цвятаевай); асістэнтура-стажыроўка пры Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі ім. П. І. Чайкоўскага (1973) пад кіраўніцтвам Я. І. Мільштэйна.
З 1978 года з’яўляецца выкладчыкам Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. Загадчык кафедры канцэртмайстарскага майстэрства (1978—1983). З 1983 старшы выкладчык, дацэнт (з 1985), прафесар (з 1997) кафедры спецыяльнага фартэпіяна.
З 1983 года мастацкі кіраўнік Беларускай дзяржаўнай філармоніі.
Сярод выхаванцаў (канцэртуючыя піяністы, педагогі і канцэртмайстры, лаўрэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў піяністаў):
- Лаўрэат міжнародных конкурсаў А. Паначэўны;
- Лаўрэат міжнародных конкурсаў А. Сікорскі;
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2008), медалём За заслугі для культуры Польшчы (2015), граматай Вярхоўнага Савета БССР (1987), Ганаровымі граматамі Эстонскай ССР (1986), Міністэрства культуры СССР ЦК прафсаюза работнікаў культуры (1983), Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (1997, 1998).
Творчасць
Дыпламант рэспубліканскага (1968) і міжрэспубліканскага (1969) конкурсаў. Уладальнік дыплома за канцэртмайстарскае майстэрства на конкурсе С. Роўза ў ЗША (1997). Вядзе актыўную канцэртную дзейнасць у якасці саліста, ансамбліста і канцэртмайстра з вядомымі інструменталістамі, опернымі і камернымі спевакамі ў Беларусі, Расіі, Украіне, Польшчы, Германіі, Францыі, Чэхіі, Славеніі, Балгарыі, ЗША. Удзельнічае ў музычных фестывалях, форумах, Днях беларускай культуры ў Расіі, Украіне, Малдове, Літве, Эстоніі, Францыі, Польшчы, Германіі.
Аўтар дакладаў на рэспубліканскіх і міжнародных навукова-практычных канферэнцыях па пытаннях гісторыі, тэорыі і методыкі фартэпіяннага мастацтва.
Бібліяграфія
- Кафедра концертмейстерского мастерства // Белорусская ордена Дружбы народов государственная консерватория (очерки истории). Минск, 1984;
- Жанр сонаты в творчестве А. В. Богатырева // Проблемы национальных музыкальных культур на рубеже третьего тысячелетия: Материалы междунар. науч. конф. «Цивилизация и культура: проблема актуальности национального фактора на рубеже третьего тысячелетия (муз. аспект)» г. Минск 29—30 окт. 1998. Минск, 1999;
- К вопросу о некоторых современных тенденциях развития белорусского музыкально-исполнительского искусства // Музыкальное искусство на рубеже столетий: Материалы междунар. науч. конф. «Музыкальное творчество и XX век: традиции, новации и перспективы». (г. Минск, 21 апреля 2000 г.). Минск, 2000;
- Современная концепция работы Белгосфилармонии с детьми и молодежью // Обучение и воспитание одаренных детей и молодежи: проблемы психологии, педагогики, методики: Материалы Междунар. науч. конф. «Музыкальное воспитание и образование» 9—12 янв. 2001 г. / БелИПК. — Мн., 2001;
- Об особенностях композиции и исполнительской интерпретации романтического инструментального цикла («Серьезные вариации» ор. 54 Ф. Мендельсона-Бартольди и «Фантастические пьесы» ор. 12 Р. Шумана): лекции для слушателей факультета повышения квалификации и переподготовки Белорусской государственной академии музыки. Минск, 2014.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads