Юлій Іванавіч Глінка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юлій Іванавіч Глінка (14 лістапада 1926, Перм) — беларускі архітэктар.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 14 лістапада 1926 года ў Пермі. Скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1954 годзе. Працаваў у Белпрампраекце, з 1958 года — галоўным архітэктарам праектаў, кіраўніком майстэрні, з 1971 па 1984 год — галоўным архітэктарам БелНДІПгорадабудаўніцтва[1].
Член Саюза архітэктараў Беларусі з 1958 года. Пражывае ў Мінску[1].
Творчасць
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): генпланы саўгасаў на цалінных землях КазССР (1955), Магілёва (1961, 1969, 1972), Гродна (1961, 1970), Баранавічаў, Ліды (1963), Брэста (1964), Мінска (1958), праект 1-й чаргі будаўніцтва (1959), ПДП цэнтра (1973), схема добраўпарадкавання тэрыторыі ўздоўж р. Свіслач (1959), генплан Акадэмгарадка (1970) у Мінску, ПДП цэнтраў Гродна (1970, 1978), Магілёва (1976)[1].
Прымаў удзел у конкурсных праектах цэнтраў Мінска, Вільнюса, Віцебска, Тулы, Жытоміра[2].
Remove ads
Узнагароды
1-я прэмія за праект цэнтра Жытоміра (1978) і 2-я — за праект цэнтра Мінска (1968) на рэспубліканскіх конкурсах[1].
Зноскі
- Глинка Юлий Иванович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Глинка Юлий Иванович // Белорусский государственный проектный институт «Белгоспроект» : [1933―1983] / Государственный комитет по строительству и архитектуре Совета Министров Белорусской ССР (Госстрой БССР) ; [составители: Г. И. Лиопо и др.]. — Минск: Полымя, 1983. — 142 с. — 2 500 экз.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads