Яблычная кіслата

From Wikipedia, the free encyclopedia

Яблычная кіслата
Remove ads

Я́блычная кіслата, гідраксібурштынавая кіслата, 2-гідраксібутанавая кіслата — двухасноўная аксікарбонавая кіслата, HOOCCH(OH)CH2COOH. Упершыню вылучана з няспелых яблыкаў шведскім хімікам К. Шэеле ў 1785 годзе[1].

Хуткія факты Агульныя, Тэрмічныя ўласцівасці ...

Яблычная кіслата існуе ў выглядзе двух стэрэаізамераў (D- і L-яблычная кіслоты) і рэцэмата (D, L-яблычная кіслата)[2]. Яблычная кіслоты — бясколерныя крышталі. Тэмпература плаўлення 100 °С рэцэмата[2] і 130,8 °C стэрэаізамераў[2].

Remove ads

У прыродзе

У прыродзе распаўсюджана L-яблычная кіслата[2]. У свабодным стане ўтрымліваецца ў пладах раслін (напрыклад, кіслыя яблыкі, вішня, агрэст, рабіна, барбарыс звычайны і інш.). Таксама яблычная кіслата сустракаецца ў вегетатыўных органах таўсцянкавых і іншых сукулентаў[1]. У выглядзе солей кальцыю утрымліваецца ў тытуню і ў невялікай колькасці ў віне[2].

Атрыманне

D,L-яблычную кіслату атрымліваюць аднаўленнем з вінаграднай кіслаты, гідролізам D,L-бромбурштынавай кіслаты, аднаўленнем з эфіраў з наступным гідролізам і інш.
D-яблычная кіслата атрымліваецца у невялікай колькасці пры аднаўленні D-віннай кіслаты і таксама адначасова з L-яблычнай кіслатой ў выніку расшчаплення рэцэмата.
L-яблычную кіслату вылучаюць з прыроднай сыравіны.

Выкарыстанне

L-яблычную кіслату выкарыстоўваюць ў вытворчасці віна, фруктовых напояў, кандытарскіх вырабаў у якасці смакавай дабаўкі і рэгулятара кіслотнасці (pH). Таксама выкарыстоўваецца ў медыцыне ў складзе некаторых лекавых сродкаў (прэпараты ад хрыпаты, слабільныя сродкі).

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads