Ядрушка духмяная
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ядрушка духмяная (Gymnadenia odoratissima) — від кветкавых раслін роду ядрушка (Gymnadenia) сямейства Архідныя (Orchidaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне



Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 40 см, утваральнае мікарызу. Клубень пальчатараздзельны. У аснове сцябла знаходзяцца два лускападобных ліста. Лісце вострае, вузкалінейнай або ланцэтнай формы[1][2].
Першае цвіценне надыходзіць на пятым-сёмым годзе жыцця. Суквецце — вузкі цыліндрычны колас 6—15 см даўжынёй. Кветкі дробныя, ружавата-ліловыя альбо пурпурныя, з пахам ванілі. Лісточкі калякветніка даўжынёй 3 мм. Шпорац тупы, цыліндрычны, роўны завязі або трохі карацейшы за яе. Цвіце ў чэрвені—ліпені, плоданасіць у жніўні-верасні. Апыляецца пераважна лускакрылымі[3].
Плод — падоўжаная каробачка. Насенне прарастае без перыяду спакою і можа захоўваць усходжасць на працягу аднаго года[4].
Remove ads
Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання
Жыве ў Заходняй і Усходняй Еўропе. У Расіі сустракаецца ў еўрапейскай частцы і на Паўднёвым Урале[4].
Аблігатны кальцэфіл. Расце на вапнавых балотах, а таксама на нізкатраўных сухіх і забалочаных злакава-рознатраўных лугах, узлесках і палянах разрэджаных хваёвых лясоў[4].
Ахоўны статус
Занесены ў Чырвоныя кнігі Расіі, Бранскай вобласці і Башкартастана. Раней уключаўся ў Чырвоную кнігу Уладзімірскай вобласці[5].
Ахоўваецца ў Чэхіі, Люксембургу, Францыі, Германіі, Харватыі, Швецыі, Украіне[2] і Швейцарыі. Занесены ў II прыкладанне СІТЭС[6].
Сінонімы
Паводле The Plant List, від мае наступныя сінонімы[7]:
- Gymnadenia conopsea (Philippe) Nyman
- Gymnadenia conopsea subsp. pyrenaica (Philippe) K.Richt.
- Gymnadenia graminea Dworschak
- Gymnadenia heteroglossa (Rchb.f.) E.G.Camus, Bergon & A.Camus
- Gymnadenia odoratissima var. borealis Rchb.f.
- Gymnadenia odoratissima f. borealis (Rchb.f.) Soó
- Gymnadenia odoratissima var. carpathica Simpnk.
- Gymnadenia odoratissima f. carpathica (Simpnk.) Soó
- Gymnadenia odoratissima var. heteroglossa Rchb.f.
- Gymnadenia odoratissima var. idea Goiran
- Gymnadenia odoratissima subsp. longicalcarata C.E.Hermos. & Sabando
- Gymnadenia odoratissima var. pyrenaica (Philippe) P.Delforge
- Gymnadenia odoratissima var. stenostachya Schltr.
- Gymnadenia odoratissima f. stenostachya (Schltr.) Soó
- Gymnadenia odoratissima var. suaveolens (Rchb.f.) Nyman
- Gymnadenia pyrenaica (Philippe) Giraudias
- Gymnadenia rhodopea Formánek
- Gymnadenia suaveolens Rchb.f.
- Habenaria odoratissima (L.) Franch.
- Orchis erubescens Zucc.
- Orchis odoratissima L.
- Orchis pyrenaica Philippe
- Satyrium odoratissimum (L.) Wahlenb.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads