Яфім Данілавіч Гапееў
дзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яфім Данілавіч Гапееў (8 сакавіка 1908, с. Левенка , Старадубскі раён[1] — 1990, г. Мінск) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[2].
Remove ads
Біяграфія
Быў селянінам, працаваў на шахтах Данбаса. У 1931—1933 гг. на службе ў Чырвонай Арміі. У 1933—1938 гг. на партыйнай і гаспадарчай рабоце ў Дзяржынску, Мінску, Віцебску. У 1940—1941 гг. — сакратар Воранаўскага райкама партыі Баранавіцкай вобласці БССР.
У першыя дні вайны ўдзельнічаў у абарончых баях у якасці камісара зводнага батальёна народнага апалчэння Гомеля. Быў паранены. У лютым 1942 года быў накіраваны ў тыл гітлераўцаў на тэрыторыю Мінскай вобласці для выканання спецзадання. З сакавіка 1943 года па чэрвень 1944 — камандзір партызанскага злучэння Лідскай зоны[2].
У 1949 годзе скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КП(б)Б[2].
Пасля вайны — на партыйнай працы[2]. Працаваў сакратаром Лідскага гаркама партыі, узначальваў Мінскі абласны архіў. Памёр у 1990 годзе, пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Мінску.
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Суворава ІІ ступені, медалямі «Партызану Айчыннай вайны» І і ІІ ступеняў. Ганаровы грамадзянін горада Ліда (1967)[2].
Зноскі
- Гапеев Ефим Данилович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 137. — 737 с.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads