Яўген Анатолевіч Апанасовіч

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Яўген Апанасовіч (нар. 18 ліпеня 2002, Лунінец) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Новая Прыпяць» з Альшанаў.

Хуткія факты Яўген Апанасовіч, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Пачынаў займацца футболам у Лунінцы, на юнацкім узроўні выступаў за мікашэвіцкі «Граніт», а ў 2017 годзе далучыўся да «Слуцка», дзе з 2019 года стаў выступаць за дубль. Замацаваўся ў складзе і стаў адным з найлепшых бамбардзіраў турніру дублёраў[2], на наступны год пачаў прыцягвацца да асноўнага складу клуба. 17 ліпеня 2020 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з «Іслаччу» (2:1).

У сезоне 2021 выступаў за дубль «Слуцка» і не прыцягваўся да асноўнай каманды, а ў ліпені быў аддадзены ў арэнду ў гомельскі «Лакаматыў»[3], дзе выхадзіў на замену. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў гомельскую каманду. У 2022 годзе гуляў пераважна за дубль «Слуцка», у Вышэйшай лізе толькі двойчыы выйшаў на замену ў канцы сустрэчы.

У пачатку 2023 года праходзіў прагляд у «Смаргоні»[4], а пазней далучыўся да віцебскага «Макслайна», які ў сакавіку 2023 года арандаваў нападніка на сезон[5]. Пакінуў «Макслайн» у чэрвені 2023 года[6], а ў ліпені 2023 года папоўніў склад «Лунінца» ў Другой лізе.

У студзені 2024 года адправіўся на прагляд у «Астравец» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам[7]. Аднак, ужо у красавіку пакінуў каманду і далучыўся да «Новай Прыпяці».

Remove ads

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[8].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads