Яўген Мікалаевіч Война
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яўген Война (нар. 12 студзеня 2000) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Энергетык-БДУ».
Remove ads
Клубная кар’ера
З 2019 года, пасля выхаду мінскага «Энергетыка-БДУ» ў Вышэйшую лігу, пачаў выступаць за дубліруючы склад клуба. Таксама стаў прыцягвацца і да асноўнага складу. 27 красавіка 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, калі выйшаў у стартавым складзе ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (4:3) і быў заменены ў другім тайме. У далейшым да асновы не прыцягваўся, выступаў за дубль.
У пачатку 2021 года, пакінуўшы «Энергетык-БДУ», далучыўся да каманды БДУ з Другой лігі. У ліпені 2021 года перайшоў у гомельскі «Лакаматыў». У сезоне 2021 быў іграком асновы, а ў 2022 годзе стаў часцей заставацца на лаўцы запасных. У студзені 2023 года пакінуў гомельскі клуб[3].
У лютым 2023 года стаў іграком «Маладзечна». У студзені 2024 года падоўжыў пагадненне з клубам[4], аднак у красавіку перайшоў у «Энергетык-БДУ»[5].
Remove ads
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads