Яўген Дзмітрыевіч Марозаў

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Яўген Марозаў (нар. 17 красавіка 1995, Віцебск) — беларускі футбаліст, абаронца.

Хуткія факты Яўген Марозаў, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец віцебскай СДЮШАР «Камсамолец», з 2012 года пачаў выступаць за дубль барысаўскага БАТЭ. У 2014 годзе замацаваўся ў складзе дубля. 18 ліпеня 2015 года згуляў за барысаўскую каманду ў першым матчы 1/16 Кубка Беларусі супраць шклоўскага «Спартака» (1:2), у той сустрэчы каманда барысаўчан была прадстаўлена ў асноўным дублёрамі.

У пачатку 2016 года стаў іграком мінскага «Тарпеда». У сезоне 2016 быў адным з асноўных ігракоў, аднак прапусціў летні адрэзак чэмпіянату, а ў 2017 годзе не меў трывалага месца ў аснове, толькі з мая па ліпень выступаў у стартавым складзе. У пачатку 2018 года хутка замацаваўся ў аснове, аднак з кастрычніка стаў гуляць за дубль. У студзені 2019 года пакінуў сталічны клуб[3].

У пачатку 2019 года праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне», аднак у выніку ў красавіку папоўніў склад чысцінскага «Андэрдога». У красавіку 2020 года, пасля таго як чысцінскі клуб не быў дапушчаны да ўдзелу ў Першай лізе, перабраўся ў «Маладзечна». Пакінуў маладзечанскую каманду ў сакавіку 2022 года[4] і неўзабаве стаў іграком мінскага «Юні», дзе гуляў да канца 2023 года.

Remove ads

Міжнародная кар’ера

У 2011—2012 гадах гуляў за юнацкую зборную Беларусі да 17 гадоў у адборачным і элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads