Яўген Кузьміч Казлоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Яўген Кузьміч Казлоў (2 жніўня 1937, Магілёў — 1998) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1985).

Хуткія факты Яўген Кузьміч Казлоў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 2 жніўня 1937 года ў Магілёве. Скончыў у 1962 годзе Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Архітэктура»[1]. З 1962 года працаваў архітэктарам АП-4 у інстытуце «Гомельграмадзянпраекце», з 1963 года — старшым архітэктарам, з 1964 года — кіраўніком групы АП-4, з 1966 года — галоўным архітэктарам праектаў, з 1984 года — намеснікам дырэктара па архітэктуры, а з 1998 года — галоўным архітэктарам інстытута[2][3].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1965 года[4]. Член рэспубліканскай камісіі Саюза архітэктараў БССР[3]. Член КПСС з 1985 года.

Пражываў у г. Гомель[4]. Памёр у 1998 годзе[2].

Remove ads

Творчасць

Асноўныя работы: забудова мікрараёнаў № 7, 8, 10[4] жылога раёна «Аэрадром» (1967—1970), мікрараёны № 11 (1978), № 12 (1979, у сааўтарстве)[1] жылога раёна «Валатава», № 17 (1986, у сааўтарстве), квартала № 35[1] у Навабеліцы[2] і Крышталь па вул. Ільіча (1975, у сааўтарстве)[1], комплекс інтэрнатаў завода «Гомсельмаш» (1977—1983)[4] у Гомелі; прымаў удзел у праектаванні мікрараёнаў № 2 Рагачова (1981[4])[1], № 4 у Рэчыцы[2], у Светлагорску[1].

Браў удзел у распрацоўцы генеральных планаў Рэчыцы і Мазыра[2].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны медалём «За доблесную працу. У адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна» (1970); Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР (1979), Гомельскага аблвыканкама. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР яму прысвоена званне «Заслужаны архітэктар БССР» (1985)[3].

Зноскі

  1. Казлоў Яўген Кузьміч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. 10 000 экз. ISBN 5-85700-078-5.
  2. Козлов Евгений Кузьмич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  3. Козлов Евгений Кузьмич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads