Яўген Яўгенавіч Аснарэўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Яўген Яўгенавіч Аснарэўскі (нар. 15 снежня 1985[1], Гродна) — псеўданім[2][3][4] беларускага пісьменніка і блогера.

Хуткія факты Яўген Яўгенавіч Аснарэўскі, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Паводле слоў Аснарэўскага, ён «карэнны гродзенец па адной з ліній, а па іншай — зусім, наогул, не адсюль»[5]. Згодна з біяграфічнай даведкай на сайце «Журнальный мир» ён скончыў гістарычны факультэт МДГУ імя Шолахава ў Маскве[6]. Цікавасць да гісторыі, паводле Аснарэўскага, з’явілася ў яго ў адзінаццаць гадоў. У школьныя гады ён уцякаў з урокаў і шмат часу праводзіў на руінах Ніжняй царквы такім чынам «насычаўся гісторыяй»[5].

Паводле слоў Аснарэўскага ён самастойна набыў навыкі кампазітара[7].

Remove ads

Культурная дзейнасць

Кнігі, артыкулы, іншыя публікацыі

У 2018 годзе Аснарэўскі дэбютаваў як празаік[8]. У 2018 годзе ён стаў пераможцам прэміі Экслібрыс. Вылучаў аповесць «Трыкутнік караля» на прэмію Гедройца[9] і прэмію Дэбют[10]. На думку В. А. Лідзянковай у «Трыкутніку караля» прасочваюцца «стылістычныя рысы матыву атэмпаральнай утопіі»[11]. У іншай публікацыі даследчыца адзначае, што герой кнігі, які нясе нацыянальную ідэю, трансфармуецца «у беларускую версію Людзей Х»[12]. Паводле манаграфіі А. В. Брадзіхінай, у творы Аснарэўскага створана «альтэрнатыўная ўтапічная рэальнасць гістарычнага Гродна»[13].

Выдадзеная ў 2019 годзе кніга вершаў «Сакавіцкія Зайцы» намінавалася на прэмію Дэбют[14] і на прэмію імя Арсенневай[15].

Адна з публікацый гісторыка была адзначана дыпломам выставы «Беларуская журналістыка — фокус на спецпраекты»[16].

У 2021 годзе прадставіў краязнаўчую кнігу «Гродно — столица, которая осталась». У выданне ўвайшлі мемуары падарожнікаў XVIII стагоддзя, якія наведалі Гродна, апісанне гродзенскіх славутасцяў і аўтарскія ідэі паляпшэння горада[2].

У 2021—2023 гадах прадставіў яшчэ некалькі навукова-папулярных кніг па гісторыі, сярод якіх: «Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI—XVIII стагоддзяў»[17] і «Вялікае княства Літоўскае і беларускі нацыянальны міф»[18].Таксама ў гэты перыяд Аснарэўскі выдаў зборнік апавяданняў «Мерэйна Патэстас»[3], кнігу вершаў «Капернік у Гарце»[19] і аповесць «Пастэга» якую аўтар назваў вяршыняй сваёй прозы.

У 2025 годзе ў мінскім выдавецтве «Рыфтур» выйшла кніга Аснарэўскага «Удивительный Гродно», праілюстраваная здымкамі фатографа Сяргея Плыткевіча. [20][21].

Пры падрыхтоўцы праекту «Godonim Hrodna», выкарыстоўваліся аўтарскія публікацыі Аснарэўскага[22][23].

Паводле Аснарэўскага, ён першы апублікаваў некаторыя шырока вядомыя звесткі пра гродзенскія славутасці, стварыўшы «гістарычныя мемы». У прыватнасці, краязнаўца, паводле яго слоў, увёў ва ўжытак звесткі, што алтар гродзенскага фарнага касцёла «з’яўляецца адным з самых высокіх драўляных барочных алтароў Еўропы», будынак гродзенскага тэатра «адным з самых значных помнікаў савецкага мадэрнізму» і г.д.[24]

Публікаваўся ў беларускіх перыядычных выданнях «Дзеяслоў»[25], «Наша гісторыя», «Краязнаўчая газета»[26], а таксама рускіх літаратурных выданнях «Сибирские огни»  (руск.)[27], «Кольцо А»  (руск.)[28], «Топос»  (руск.)[29],«Лиterraтура»  (руск.)[30],«Пролиткульт»[31],«Чайка»  (руск.)[32], «Дегуста»[33], «Лиterra»[34].

Актывізм

У 2016 годзе Аснарэўскі стварыў інтэрнэт-петыцыю за ўсталяванне ў Гродне помніка Стэфану Баторыю, гэту ініцыятыву згадвалі беларускія і польскія СМІ[35][36][37][38].

У 2017 годзе Аснарэўскі сабраў больш за 600 подпісаў пад петыцыяй за захаванне будынкаў гродзенскага гістарычнага раёна Новы свет і накіраваў яе ў адміністрацыю горада[39].

У 2019 годзе актывіст стварыў петыцыю з мэтай ушанаваць у Гродне памяць Боны Сфорца [40][41]. Адказам на петыцыю гродзенскі гарвыканкам паведаміў, што імя Боны Сфорцы ўключана ў пералік асоб, помнік якім можа з'явіцца ў Гродне[42].

Петыцыя за перанос з вуліц Гродна бюста У. І. Чапаева у музей, складзеная ў 2019 годзе, прыцягнула ўвагу расійскіх і беларускіх СМІ[43][44]. Пасля спрэчак пра мэтазгоднасць пераносу помніка журналісты папрасілі пракаментаваць сітуацыю расійскае МЗС, якое патлумачыла, што дэмантаж не з’яўляецца дэсаветызацыяй[45].У тым жа годзе Аснарэўскі стварыў петыцыю за ўстаноўку ў Гродне помніка Вітаўту[46].

У 2020 годзе Аснарэўскі разам з краязнаўцам Мечыславам Супронам склаў петыцыю за адкрыццё ў Гродне мастацкай галерэі [47].

Блогер таксама накіроўваў аднаасобныя звароты ў адміністрацыю Гродна, у прыватнасці прапаноўваў перадаць вернікам будынак капліцы ў сядзібе Панямонь[48].

Музыка і іншыя праекты

У ліпені 2022 года пісьменнік прэзентаваў уласны і самастойны музычны альбом «Песні з Гродні»[49]. У сакавіку 2023 года прадставіў сімфонію фа мінор пад назвай «Танец прывідаў у Старым замку»[7].

Remove ads

Водгукі

Рэдактар і журналіст Ірына Новік звярнула ўвагу на тое, што яе «зачароўваюць» назвы будынкаў і месцаў у першай кнізе Аснарэўскага, і адзначыла «неверагоднае адчуванне мясцовасці»[50].

Бібліяграфія

Кнігі

  • «Трыкутнік караля» [аповесць] (2018)
  • «Хлопчыкі і дзяўчынкі» [зборнік апавяданняў] (2019)
  • «Сакавіцкія Зайцы» [паэзія] (2019)
  • «Румлонская башня» [раман] (2021)
  • «Гродно — столица, которая осталась» [краязнаўчая] (2021)
  • «Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI—XVIII стагоддзяў» [гістарычная] (2022)
  • «Мерэйна Патэстас» [зборнік апавяданняў] (2022)
  • «Вялікае княства Літоўскае і беларускі нацыянальны міф» [гістарычная] (2022)
  • «Капернік у Гарце» [паэзія] (2023)
  • «Уніз па Нёмане: ад вытокаў ды Гродна» [краязнаўчая, толькі аўдыёверсія] (2023)
  • «Захад Беларусі: гістарычны пазл» [гістарычная] (2023)
  • «Пастэга» [аповесць] (2023)
  • «Мистическая история восточных славян» [гістарычная] (2024)
  • «36 пытанняў па гісторыі Вялікага княства Літоўскага» [гістарычная] (2024)
  • «Удивительный Гродно» [даведнік, у суаўтарстве з С. Плыткевічам] (2025)
Remove ads

Музычныя творы

Электронныя

  • Eugene Asnareuski — «Валошкі» (2021)

Рок

  • mistik ğardeno — «Мартовский заяц» (2016)
  • mistik ğardeno — «Песні з Гродні» (2022)
  • mistik ğardeno — «Аркан XII» (2022)

Для саліруючых інструментаў

  • Eugene Asnareuski — «Animalis» (2018)
  • Eugene Asnareuski — «Фара Вітаўта» (2018)
  • Eugene Asnareuski — «Лістапад у Гародні» (2018)

Сімфанічныя

  • Eugene Asnareuski — «Garten» (2017)
  • Яўген Аснарэўскі — «Сімфонія № 1 фа мінор, „Танец прывідаў у Старым замку“» (2023)
  • Eugene Asnareuski. Symphony № 2 in D minor. The Holocaust in Hrodna (2023)
Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads