(45) Яўгенія

астэроід From Wikipedia, the free encyclopedia

(45) Яўгенія
Remove ads

(45) Яўгенія (ісп.: Eugenia) — буйны астэроід галоўнага пояса, які належыць да рэдкага спектральнага класа F. Галоўнай асаблівасцю астэроіда (45) Яўгенія з’яўляецца тое, што ён стаў адным з першых астэроідаў, у якіх быў выяўлены спадарожнік, і другім, пасля (87) Сільвія, астэроідам, які быў прызнаны патройным[11].

Хуткія факты Адкрыццё, Першаадкрывальнік ...
Remove ads

Адкрыццё

Астэроід быў адкрыты 27 чэрвеня 1857 года нямецкім астраномам-аматарам і мастаком Германам Гольдшмітам з дапамогай 4-цалевага тэлескопа, размешчанага на шостым паверсе яго кватэры ў Лацінскім квартале Парыжа[12]. Папярэднія элементы арбіты былі разлічаны нямецкім астраномам Вільгельмам Фёрстэрам  (англ.) у Берліне па выніках трох назіранняў ліпеня 1857 года[13]. Названы ў гонар французскай імператрыцы Яўгеніі дэ Манціхо дэ Гусман (1826—1920), жонкі Напалеона III[14]. (45) Яўгенія стала першым астэроідам, якому было прысвоена імя рэальнага яшчэ жывога чалавека. Да гэтага астэроіды называлі толькі імёнамі персанажаў антычнай міфалогіі. Хоць адзін час вяліся спрэчкі адносна паходжання імя астэроіда (12) Вікторыя, выказвалася меркаванне, што астэроід быў названы не імем міфалагічнага персанажа, а імем каралевы Вікторыі[15].

Remove ads

Фізічныя характарыстыкі

Thumb
Арбіта астэроіда (45) Яўгенія

Яўгенія — буйны астэроід выцягнутай формы, з сярэднім памерам каля 214,6 км і цёмнай вугляродзістай паверхняю, характэрнай для спектральнага класа F. Як і (253) Мацільда, астэроід Яўгенія мае вельмі нізкую шчыльнасць, што можа паказваць на нізкую сітаватасць гэтага цела, а ўлічваючы малую верагоднасць наяўнасці вадзянога лёду ў складзе парод гэтага астэроіда, цалкам магчыма, што ён уяўляе сабой не што іншае як «кучу друзу» — кангламерат механічна не звязаных паміж сабой аскепкаў, якія ўтрымліваюцца разам толькі гравітацыяй[16].

Remove ads

Спадарожнікі

Абодва спадарожніка былі адкрыты з дапамогай зямных тэлескопаў з выкарыстаннем адаптыўнай оптыкі.

Маленькі прынц

Першы (знешні) спадарожнік астэроіда (45) Яўгенія быў выяўлены 1 лістапада 1998 года пры дапамозе тэлескопа CFHT, усталяванага на вяршыні вулкана Маўна-Кеа (Гаваі), і атрымаў часовае абазначэнне S/1998 (45) 1. Пазней спадарожнік быў названы «Маленькі прынц» у гонар сына французскай імператрыцы Яўгеніі Напалеона IV, які так і не стаў імператарам. Аднак гэта назва таксама добра стасуецца з дзіцячай аповесцю Антуана дэ Сент-Экзюперы «Маленькі прынц»[17]. Спадарожнік мае дыяметр каля 13 км і абарачаецца вакол астэроіда ў экватарыяльнай плоскасці на адлегласці каля 1200 км, з перыядам каля пяці сутак[18]. Зорная велічыня спадарожніка адрозніваецца ад Яўгеніі больш як на 6 адзінак. Але, нягледзячы на гэта, яго яркасці хапіла, каб ён быў заўважаны ў зямныя тэлескопы, стаўшы такім чынам першым спадарожнікам астэроіда, выяўленым з дапамогай аптычных назіранняў.

S/2004 (45) 1

Другі (унутраны) спадарожнік астэроіда (45) Яўгенія быў выяўлены ў лютым 2004 года пасля аналізу трох выяў, атрыманых у Еўрапейскай паўднёвай абсерваторыі ў Чылі[19][20] і атрымаў часовае абазначэнне S/2004 (45) 1[21]. Свайго ўласнага імя ён пакуль не мае. Спадарожнік мае дыяметр каля 6 км і абарачаецца вакол астэроіда на адлегласці каля 700 км, з перыядам трохі больш за двое сутак[7].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Discovery Circumstances: Numbered Minor Planets. IAU Minor Planet Center. Harvard-Smithsonian Center for Astrophysics (9 лютага 2010). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2010. Праверана 12 жніўня 2010.
  2. Baer, Jim. Recent Asteroid Mass Determinations(недаступная спасылка). Personal Website (2008). Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2013. Праверана 7 снежня 2008.
  3. Kaasalainen, M.; et al. (2002). Models of Twenty Asteroids from Photometric Data (PDF). Icarus. 159 (2): 369. Bibcode:2002Icar..159..369K. doi:10.1006/icar.2002.6907. Архівавана з арыгінала (PDF) 29 чэрвеня 2011. Праверана 1 снежня 2015.
  4. Supplemental IRAS Minor Planet Survey. Planetary Science Institute. Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2010. Праверана 1 снежня 2015.
  5. Marchis, F.. synthesis of several observations(недаступная спасылка). Berkeley. Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2007. Праверана 1 снежня 2015.
  6. Uncertainty calculated from uncertainties in the orbit of Petit-Prince
  7. Wm. Robert Johnston. (45) Eugenia, Petit-Prince, and S/2004 (45) 1.. Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2012. Праверана 1 снежня 2015.
  8. Marchis, F.; et al. (2004). Fine Analysis of 121 Hermione, 45 Eugenia, and 90 Antiope Binary Asteroid Systems With AO Observations. Bulletin of the American Astronomical Society. 36: 1180. Bibcode:2004DPS....36.4602M.
  9. On the extremities of the long axis.
  10. PDS node taxonomy database. Planetary Science Institute. Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2010. Праверана 1 снежня 2015.
  11. Wm. Robert Johnston. Asteroids with Satellites. Архівавана з першакрыніцы 19 сакавіка 2012. Праверана 1 снежня 2015.
  12. J. C. (1867). Memoirs of the Royal Astronomical Society. Memoirs of the Royal Astronomical Society. 36. Priestley and Weale: 155. Праверана 2010-08-13.
  13. Goldschmidt, H. (July 1857). New Planet (45). Monthly Notices of the Royal Astronomical Society. 17: 263. Bibcode:1857MNRAS..17..263G.
  14. Lutz D. Schmadel, International Astronomical Union. Dictionary of Minor Planet Names. — 5-th Edition. — Berlin Heidelberg New-York: Springer-Verlag, 2003. — P. 19. ISBN 3-540-00238-3.
  15. A. S. Rivkin. Calculated Water Concentrations on C Class Asteroids. Lunar and Planetary Institute (2002). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2012. Праверана 22 мая 2008.
  16. William J. Merlin et al. On a Permanent Name for Asteroid S/1998(45)1 (26 мая 2000).
  17. Discovery of Asteroidal Satellite S/1998 (45) 1. American Astronomical Society(англ.). 1999.
  18. A new triple asteroid discovered in the Main Belt. IMCCE(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2012. Праверана 22 студзеня 2022.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads