(75) Эўрыдыка
астэроід From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
(75) Эўрыдыка — астэроід галоўнага пояса, які належыць да металічнага спектральнага класа M, што гаворыць пра наяўнасць у яе паверхні такіх металаў, як жалеза і нікель, а таксама іх аксідаў[1]. Ён быў адкрыты 22 верасня 1862 года амерыканскім астраномам Крысціянам Петэрсам у абсерваторыі Лічфілд, ЗША і названы ў гонар Эўрыдыкі, жонкі Арфея ў старажытнагрэчаскай міфалогіі[2].
Па выніках назіранняў, праведзеных у 1977 годзе, шведскі навуковец Клас-Інгвар Лагерквіст вызначыў перыяд вярчэння Эўрыдыкі[3]. Пазней яго вынікі былі пацверджаны іншымі даследаваннямі, у тым ліку ў сумеснай працы астраномаў Харкаўскай і Крымскай абсерваторый[4]. Дыяметр астэроіда вызначылі на заснаванні даных, атрыманых астранамічнай абсерваторыяй IRAS[5]. Пакрыцця зорак астэроідам Эўрыдыка назіралася неаднаразова. Так, 6 снежня 1998 года ў Партугаліі назіралі пакрыццё зоркі TYC 1908 00926, а праз 11 дзён — пакрыццё зоркі TYC 2438 00880 у абсерваторыі Тейде на Канарскіх астравах[6]. У 2006 годзе ў Новай Зеландыі назіралі пакрыццё зоркі TYC 6370-00552-1. Цень астэроіда рухалася з хуткасцю каля 21,9 км/с. Гэта было 988-е зарэгістраванае назіранне Эўрыдыкі[7].
Remove ads
Гл. таксама
- Спіс астэроідаў (1—100)
- Класіфікацыі малых планет
Зноскі
- Busarev, V. V. (1996). A Spectral Comparison of the M Asteroid 75 Eurydike and S Asteroid 27 Euterpe. Bulletin of the American Astronomical Society(англ.). 28: 1099.
- Lutz D. Schmadel, International Astronomical Union. Dictionary of Minor Planet Names. — 5-th Edition. — Berlin Heidelberg New-York: Springer-Verlag, 2003. — P. 22. — ISBN 3-540-00238-3.
- Клас-Інгвар Лагерквіст (1979). A Lightcurve Survey of Asteroids with Schmidt Telescopes: Observations ofNine Asteroids during Oppositions in 1977. Icarus(англ.). 38: 106–114.
- V. G. Shevchenkoa, I. N. Belskayaa, Yu. N. Kruglya, V. G. Chiomya, N. M. Gaftonyuk (2002). Asteroid Observations at Low Phase Angles: II. 5 Astraea, 75 Eurydike, 77 Frigga, 105 Artemis, 119 Althaea, 124 Alkeste, and 201 Penelope. Icarus(англ.). 155 (2): 365–374.
{{cite journal}}
: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)(недаступная спасылка) - Edward F. Tedesco (2002). The supplemental IRAS minor planet survey (PDF). The Astronomical Journal(англ.). 123: 1056–1085.
- Overview of European asteroidal occultation observations. January 1, 1998 — December 31, 1998 (англ.)(недаступная спасылка). Asteroidal Occultations. Europe, North Africa and Middle East. Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2012. Праверана 24.01.2010.
- Finder charts: occultation by (75) Eurydike 2006 May 12 (англ.)(недаступная спасылка). Royal Astronomical Society of New Zealand. Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2012. Праверана 24.01.2010.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads