1-ы пяхотны рэгімент вялікай булавы Вялікага Княства Літоўскага

From Wikipedia, the free encyclopedia

1-ы пяхотны рэгімент вялікай булавы Вялікага Княства Літоўскага
Remove ads

1-ы пяхотны рэгімент вялікай булавы Вялікага Княства Літоўскага — пяхотнае падраздзяленне войска Вялікага Княства Літоўскага перыяду Рэчы Паспалітай.

Хуткія факты Краіна, Уваходзіць у ...

З’яўлялася тактычнай адзінкай, якая складалася з некалькіх аддзелаў пяхоты, што адпавядала пазнейшаму пяхотнаму палку.

З 1717 названы: «палком інфантэрыі вялікага гетмана Вялікага Княства Літоўскага», каля 1766 «пяхотным рэгіментам вялікай булавы Вялікага Княства Літоўскага», у 1776 «1-ым грэнадзёрскім палком» і ў тым жа годзе «1-ым пяхотным рэгіментам вялікай булавы Вялікага Княства Літоўскага».

У 1790—1792 гадах полк камплектаваўся рэкрутамі з Слонімскага, Лідскага і Слуцкага паветаў.

Места кватэравання: Барысаў (1777), Слонім (17831792), Вількамір (снежань 1792).

Remove ads

Шэфы

Вялікія гетманы літоўскія:

Палкоўнікі

Бітвы і сутычкі

Удзельнічаў у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года, што тычылася абароны наступстваў Канстытуцыі 3 мая 1791 года, у тым ліку ў бітвах пад Мірам (11 чэрвеня 1792), Салатамі (29 ліпеня 1794), абароне Вільні (11 жніўня).

Абмундзіраванне

Thumb
Стралок 1-ага пяхотнага рэгімента Булавы вялікай літоўскай

Салдаты пасля рэформы 1786 года насілі строй мадэлі 1789 года. Курткі гранатовыя, рабат кармазіновы[1]. Прыборны метал жоўты. На літых латунных гузіках лічба 1 . У батальёне стральцоў пешых курткі зялёныя, рабат кармазіновы. Палкавыя сцягі не захаваліся.

Зноскі

  1. г. зн. ярка-чырвоны, барвовы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads