Шыман Марцін Касакоўскі
(1741—1794) гетман вялікі літоўскі, удзельнік Таргавіцкай канфедэрацыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шыман Марцін Касакоўскі (1741[1][2][…], Шылы[d], Троцкае ваяводства — 25 красавіка 1794[2][3], Вільня[3]) — палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, польны гетман літоўскі (1792—1793), апошні вялікі гетман літоўскі (1793—1794), удзельнік Барскай і Таргавіцкай канфедэрацый.
Remove ads
Біяграфія
Адукацыю атрымаў у езуіцкай калегіі ў Коўна і ў Кёнігсбергскім універсітэце. Спачатку падтрымліваў Станіслава Аўгуста, затым выступіў з рэзкай крытыкай яго на Рапнінскім сойме і далучыўся да Барскай канфедэрацыі. Увосень 1768 г. наступ расійскіх войскаў вымусіў яго выехаць у Прусію. За мяжой праводзіў дзейнасць, накіраваную на звяржэнне Станіслава Аўгуста.
Па вяртанні, камандуючы сіламі канфедэратаў у Вялікім Княстве Літоўскім, атрымаў шэраг перамог над расійскімі войскамі. Яго атрад у 4 тысячы чалавек здзейсніў удалы рэйд па Смаленшчыне, затым пераход праз Курляндыю, Прусію і Мазовію ў Вялікую Польшчу.
У 1775 годзе памірыўся з каралём і стаў адным з кіраўнікоў прарасійскай групоўкі. У 1790 годзе ў чыне генерал-маёра паступіў у расійскае войска і ўдзельнічаў у баявых дзеяннях супраць Турцыі на Балканах. Стаў адным з арганізатараў і кіраўнікоў Таргавіцкай канфедэрацыі. У 1792 годзе расійскі корпус пад яго камандаваннем пачаў наступ на тэрыторыю Рэчы Паспалітай з боку Полацка. Ва ўзятай расійскімі войскамі ў студзені 1792 года Вільні абвясціў сябе польным гетманам літоўскім. У 1793 годзе стаў вялікім гетманам літоўскім.
Падчас паўстання 1794 года 24 красавіка 1794 года быў арыштаваны паўстанцамі і 25 красавіка павешаны на Ратушнай плошчы ў Вільні.
Remove ads
Зноскі
- Szymon Marcin Kossakowski // NUKAT — 2002.
- Szymon Marcin Kossakowski h. Ślepowron // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 154.
- Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI‒XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2019. — С. 197. — ISBN 978-83-65880-76-5
- Jeziorski P. A. Awans społeczno-majątkowy polsko-inflanckich Hylzenów w XVIII wieku. Źródła sukcesu i przyczyny upadku // Беларуска-польскія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі. Да 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча: зб. арт. па матэрыялах міжнар. навук. канф. / пад рэд. І. Э. Багдановіч — Мінск: БДУ, 2018. — С. 420. — 439 с. — ISBN 978-985-566-676-0
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads