1-я Беларуская партызанская брыгада (2-га складу)
Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
1-я Беларуская партызанская брыгада — партызанская брыгада, створаная ў верасні 1943 года на базе вылучанага ў ліпені 1-й Беларускай партызанскай брыгадай першага складу атрада А. Дз. Гурко (былы атрад А. П. Дзіка, створаны ў лютым 1942 года). Брыгада дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Сенненскага, Лепельскага і Халопеніцкага раёнаў. 28 чэрвеня 1944 года брыгада (538 партызан, 3 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Remove ads
Склад
- 1-ы атрад;
- 2-гі атрад;
- 3-і атрад.
Камандаванне
Камандзіры
- А. Дз. Гурко;
- Р. У. Шкрэда
Камісар
- Р. У. Шкрэда
Начальнік штаба
- М. М. Бальшакоў
Гісторыя
Партызаны рабілі дыверсіі на дарогах Халопенічы — Лепель, Халопенічы — Сянно, Халопенічы — Крупкі, Лепель — Барысаў. У сакавіку 1944 года знішчылі нямецкі ахоўны пункт моста цераз раку Эса на шляху Халопенічы — Сянно. У маі — чэрвені 1944 года ў час карнай аперацыі «Баклан» удзельнічалі ў абароне Сенненскай зоны, з баямі выйшлі з акружэння, захапілі мост цераз раку Эса і ўтрымлівалі да падыходу Чырвонай Арміі.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads