100 найвялікшых фільмаў XXI стагоддзя па версіі BBC

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

100 найвялікшых фільмаў XXI стагоддзя па версіі BBC (англ.: The 100 Greatest Films of the 21st Century) — гэта спіс, складзены ў жніўні 2016 года Брытанскай тэлерадыёвяшчальнай карпарацыяй (BBC)[1]. Ён быў складзены на падставе меркавання 177 крытыкаў з усяго свету, кожнага з якіх папрасілі назваць дзесяць найлепшых фільмаў, выпушчаных пасля 2000 года ўключна[2].

Адметнасці спісу

«BBC Culture» папрасілі 177 кінакрытыкаў з усяго свету скласці рэйтынг з дзесяці фільмаў, знятых у XXI стагоддзі, якія яны лічаць найвялікшымі. Удзельнікам было дазволена выбіраць з карцін, выпушчаных са студзеня 2000 года па чэрвень 2016 года (калі былі сабраны ўсе адказы). Затым кожнаму фільму, пералічанаму ў адказах, налічваліся балы ў залежнасці ад іх месца. Калі фільм займаў першае месца ў спісе крытыка, ён атрымліваў дзесяць балаў, а фільм, які займаў дзясятае месца, атрымліваў адзін бал.

177 крытыкаў, якія прынялі ўдзел у апытанні, паходзілі з 36 краін, прычым найбольшая колькасць (81) была са Злучаных Штатаў Амерыкі, за імі ішла Вялікабрытанія. Сярод крытыкаў былі 122 мужчыны і 55 жанчын. Большасць удзельнікаў галасавання — рэцэнзенты газет і часопісаў, інтэрнэт-рэцэнзенты і навукоўцы[3].

У выніковы спіс трапілі 102 карціны з-за нічыёй паміж «Карласам[en]», «Рэквіемам па мары[en]» і «Тоні Эрдманам» на сотым месцы[4][5].

Лідарамі сярод рэжысёраў у выніковым спісе сталі Апічатпонг Вірасетакул[en], Крыстафер Нолан, Уэс Андэрсан, Пол Томас Андэрсан, Міхаэль Ханэке і браты Коэн — яны маюць па тры фільмы ў спісе. Найлепшым анімацыйным фільмам у спісе сталі «Скрадзеныя прывідамі» Хаяо Міядзакі — фільм атрымаў 4-е месца ў спісе. Найлепшым неангламоўным фільмам спісу стаў «Любоўны настрой» — фільм заняў 2-е месца ў спісе. Найлепшым фільмам з удзелам брытанскай вытворчасці стала карціна «Дзіця чалавечае», заняўшы 13-е месца. Толькі чатыры фільмы са спісу былі лаўрэатамі прэміі «Оскар» за найлепшы фільм: «Старым тут не месца» (2008), «Уладар буры[en]» (2010), «12 гадоў рабства» (2014) і «У цэнтры ўвагі[en]» (2016).

Remove ads

Спіс

Больш інфармацыі №, Фільм ...
Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads