2-я армія (Расійская імперыя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

2-я армія (Расійская імперыя)
Remove ads

2-я а́рмія (2А) — агульнавайсковае аператыўнае аб'яднанне злучэнняў, часцей і ўстаноў Варшаўскай ваеннай акругі, Рускай Імператарскай арміі падчас Першай сусветнай вайны.

Хуткія факты 2-я армія (палявая), Гады існавання ...
Remove ads

Склад

Па стану на ліпень 1914 года

Палявое ўпраўленне створана ў ліпені 1914 года пры штабе Варшаўскай ваеннай акругі.

На пачатак вайны ў склад арміі ўваходзілі:

  • Палявое ўпраўленне (Штаб 2А).
  • I армейскі корпус
  • VI армейскі корпус
  • XIII армейскі корпус
  • XV армейскі корпус
  • XXIII армейскі корпус

Па стану на канец вайны

На канец 1917 года штаб арміі знаходзіўся ў Слуцку і армія мела ў сваім складзе:

  • Грэнадзёрскі корпус
  • IX армейскі корпус
  • L армейскі корпус
  • ІІІ Сібірскі армейскі корпус.

Армія была ліквідавана ў пачатку 1918 года.

Remove ads

Баявыя дзеянні

2-я армія ў баях ва Усходняй Прусіі ў 1914—1915 гадах

Камандуючы 2-й арміяй генерал Самсонаў загадам ад 16 жніўня змяніў загаданае штабам фронту напрамак наступлення, паслаўшы галоўныя сілы замест паўночнага у паўночна-заходнім напрамку з мэтай больш глыбокага ахопу германскіх дывізій і для перахопу шляхоў на Віслу. У выніку быў істотна павялічаны разрыў з 1-й арміяй. 2-я армія перайшла мяжу 20 жніўня, маючы супраць сябе 20-ы корпус генерала Шольца (3,5 дывізіі).

З 26 жніўня армія ўдзельнічала ў Бітве пад Таненбергам, якая скончылася поўным паражэннем і разгромам. Страты 2-й арміі склалі 6 тыс. забітымі, паранена каля 20 тысяч (амаль усе трапілі ў палон), палонных — 30 тысяч (разам з якія трапілі ў палон параненымі — 50 тыс.), захоплена 230 гармат. Былі забітыя 10 генералаў (у тым ліку і камандуючы, які застрэліўся), 13 узятыя ў палон. Агульныя страты 2-й арміі забітымі, параненымі і палоннымі — 56 тысяч чалавек.

Remove ads

У складзе

Камандуючыя

  • 19.07.1914-17.08.1914 — генерал ад кавалерыі Аляксандр Васілевіч Самсонаў
  • 23.08.1914-05.12.1914 — генерал ад кавалерыі Сяргей Міхайлавіч Шэйдэман
  • 05.12.1914-08.04.1917 — генерал ад інфантэрыі Уладзімір Васілевіч Смірноў
  • 08.04.1917-12.07.1917 — генерал-лейтэнант Антоній Андрэевіч Весялоўскі
  • 12.07.1917-07.08.1917 — генерал ад інфантэрыі Мікалай Аляксандравіч Данілаў
  • 07.08.1917-22.08.1917 — генерал-лейтэнант Пётр Дзмітрыевіч Шрэйдэр (Цялежнікаў)
  • 22.08.1917-20.11.1917 — генерал ад інфантэрыі Мікалай Аляксандравіч Данілаў
  • 20.11.1917-24.12.1917 — генерал-лейтэнант Аляксей Канстанцінавіч Баёў
  • 24.12.1917 — паручык А. Кісялёў
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads