4-я Беларуская партызанская брыгада

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

4-я Беларуская партызанская брыгадапартызанская брыгада, створаная ў чэрвені 1942 года на базе асобнага атрада В. А. Сазыкіна і групы, вылучанай 3-й Беларускай партызанскай брыгадай. Дзейнічала на тэрыторыі Мехаўскага, Гарадоцкага, Расонскага, Дзісенскага, Мёрскага, Шаркаўшчынскага раёнаў БССР, Невельскага раёна Калінінскай вобласці. У кастрычніку 1943 года брыгада была перадыслацыравана ў Вілейскую вобласць. 3 ліпеня 1944 года, брыгада (609 партызан, 6 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Хуткія факты Гады існавання, Краіна ...
Remove ads

Склад

  • 1-ы партызанскі атрад;
  • 2-і партызанскі атрад (быў заснаваны двойчы, 2-і атрад першага складу быў рассеяны ў баях у красавіку 1943 года);
  • 3-і партызанскі атрад;
  • 4-ы партызанскі атрад;
  • 5-ы партызанскі атрад;
  • 6-ы партызанскі атрад.

Камандаванне

Камандзіры

  • А. А. Астрэйка;
  • Н. Е. Фалалееў;
  • Я. Х. Сташкевіч (загінуў);
  • Сазыкін;
  • М. І. Ярмак (загінуў);
  • Дз. І. Дзюмін.

Камісары

  • Я. І. Касаткін;
  • Г. С. Пятроў;
  • У. К. Шэндзелеў;
  • Ф. М. Расюк;

Начальнікі штаба

  • Н. Е. Фалалееў;
  • А. Г. Собалеў (загінуў);
  • А. П. Плотнікаў;
  • П. І. Шарыпаў.

Гісторыя

Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгунках НевельВіцебск, Полацк — Невель, ДруяШаркаўшчына, ВарапаеваГлыбокае, у «рэйкавай вайне» на чыгунках Полацк — Невель, Варапаева — Глыбокае падарвалі больш за 600 рэек. Разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Змяіна (жнівень 1942), Каменка (снежань 1942), Кавалі, Завань (ліпень 1943) Мехаўскага, Ліхачы (кастрычнік 1943), Лявонпаль (снежань 1943) Дзісенскага, Узмёны (люты 1944) Мёрскага, Грыгараўшчына (сакавік 1944) Шаркаўшчынскага раёнаў і іншыя. У лютым 1944 года напалі на гарнізон у Дзісне. Вялі баі з праціўнікам каля вёскі Горы (жнівень 1942) Расонскага, Сурміно, Скакуны (люты 1944) Мёрскага раёнаў. У лістападзе — снежні 1942, студзені — маі 1943, маі — чэрвені 1944 гадоў вялі абарончыя баі супраць карнікаў. У ноч на 4 чэрвеня 1944 года прарвалі блакаду ў раёне вёскі Мнюхі Мёрскага раёна і выйшлі з акружэння. У верасні — кастрычніку 1943 года брыгада зрабіла баявы рэйд з Расонскага раёна ў Дзісенскі. 3 ліпеня 1944 года брыгада злучылася з Чырвонай Арміяй.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads